ГАТОЎНАСЦЬ ДА ПАЛЯВЫХ РАБОТ

9 апреля 2013 16:24

НАПЕРАДЗЕ – НЯЛЁГКІ І АДКАЗНЫ ПЕРЫЯД

Зацяжная вясна парушыла планы хлебаробаў. Зямля ж чакаць не будзе. Своечасова трэба ўнесці ўдабрэнні, засеяць палі. На пачатак мая пасяўныя работы павінны быць закончаны.

На пытанне, як ідуць справы па падрыхтоўцы тэхнікі да сяўбы, загадчык майстэрні ААТ “Каралькі” Мікалай Рыгоравіч Сямёнаў паведаміў:

— У наяўнасці ў гаспадарцы 19 трактароў, з іх 8 энерганасычаных,  “Кіравец” і “Амкадор”, 4 сеялкі і 5 культыватараў. Да 1 сакавіка ў асноўным уся глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка ўжо была адрамантаваная. На днях з рамонту прывязём  дзве паліўныя помпы да трактароў. Старанна папрацавалі  на рамонце  тэхнікі  механізатары Л.Р. Васкоўскі, У.І. Шастак, В.А. Цыбульскі, В.С. Углік і іншыя. Прыклад у рабоце паказвае М.П. Казакоў. Хаця Міхаіл Паўлавіч ужо на пенсіі, але ў рабоце можа даць фору і маладым. Увогуле, кожны механізатар з адказнасцю аднёсся да падрыхтоўкі замацаванай за ім тэхнікі. Яны разумеюць, што кожная нядбайнасць потым не даруе. Дапусціць жа гэтага ні ў якім разе нельга. Падчас пасяўных работ не тое што дзень, кожная гадзіна на ўліку.

МЕХАНІЗАТАР В.А. ЦЫБУЛЬСКІ (ЗЛЕВА) І ЗАГАДЧЫК МАЙСТЭРНІ М.Р. СЯМЁНАЎ.

Самае складанае наперадзе. На раскачку не будзе часу. Каб у тэрмін правесці сяўбу, прыйдзецца працаваць з 5 гадзін раніцы да позняга. Такую задачу паставіў старшыня Віцебскага аблвыканкама А.М. Косінец, — зазначыў   Мікалай Рыгоравіч. — Каб здзейсніць гэта, трэба будзе працаваць пазменна. А вось за кожным трактарам  замацаваць па два механізатары можа і не атрымацца. Людзей не хапае. Праблема гэта не новая. Звычайна дадаткова прымаем некалькі механізатараў на энерганасычаныя трактары. Усе механізатары, а іх у нас 21, будуць працаваць, колькі патрэбна. Прадугледжана стымулючая аплата працы. Хлопцы ў нас адказныя, дысцыплінаваныя. Ніякіх выпівак і парушэнняў дысцыпліны на рабочым месцы не дазволяць сабе. Большасць з іх працуе гадамі на адным месцы. Бо адчуваюць клопат пра сябе з боку кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Напрыклад, штодзень медыцынская сястра робіць перадрэйсавую праверку. Рэгулярна праводзяцца інструктажы па тэхніцы бяспекі ў спецыяльна абсталяваным кабінеце.

— Звярніце ўвагу на пакой адпачынку, — прапанаваў Мікалай Рыгоравіч. — Чыста, цёпла, утульна. Чай можна папіць пры жаданні ці перакусіць. А вось тут душавая і парылка. Можна імі скарыстацца пасля работы. Падчас палявых работ арганізоўваецца гарачае харчаванне.

Здзівіла і адначасова парадавала цеплыня і чысціня  ў памяшканні рамонтнай майстэрні.  Для печкі, якая абагравае  яе, пакой адпачынку і душавую, дроў хапае. Чыстыя адрамантаваныя трактары падчас халадоў пакуль што стаяць радком у майстэрні ў поўнай гатоўнасці. Неўзабаве пачнецца вываз удабрэнняў на палі і сяўба.

Як паведаміў  галоўны аграном Дзмітрый Мікалаевіч Шыбека, нарыхтоўку ўдабрэнняў у гаспадарцы пачалі яшчэ ў снежні мінулага года. Работу працягваюць. Нарыхтавана 200 тон хлорыстага калію, 150 тон карбаміду. Цяпер завозяць амафос, на чарзе — аміячная салетра. Падрыхтавана да сяўбы ў дастатковай  колькасці насеннага матэрыялу. Плануецца ў бліжэйшыя дні закупіць і элітнае насенне.

Сустрэчу Мікалай Рыгоравіч закончыў на аптымістычнай ноце:

— Звычайна цяжкавата прыходзіцца ў першыя дні, пакуль усё наладзіцца. А там увойдзем у рабочы рытм — і ўсё пойдзе як трэба.

Спадзяёмся, так сапраўды і будзе. Дзе ёсць клопат аб людзях, там і работа ладзіцца.

М. ХМЯЛЮК.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене