КАЛІ ПАЧНЕ ПРАЦАВАЦЬ ЛАЗНЯ Ў ТАЛАЧЫНЕ?

23 апреля 2013 16:22

Пытанне аднаўлення дзейнасці зачыненай на рамонт грамадскай лазні ў Талачыне стаіць ужо даўно. Прадпрыемству “Талачын-камунальнік” у апошні час яна прыносіла толькі страты, загружанасць складала не больш за 15 — 20%. Але з улікам таго, што гэты аб’ект з’яўляецца сацыяльна значным, ён усё ж будзе зноў уведзены ў дзеянне. Толькі калі гэта адбудзецца? З такім пытаннем мы звярнуліся да дырэктара ДП “Талачын-камунальнік” Хадневіча І.Г. і папрасілі назваць калі не канкрэтную дату, то перашкоды, пасля пераадолення якіх камунальнікамі лазня зноў пачне працаваць.

— На цяперашнім этапе стрымлівае нас толькі адно — адсутнасць катла, — растлумачыў Ігар Гансавіч. — Стары выйшаў са строю, яму было столькі гадоў, колькі самой лазні. Мы яго дэманціравалі і падрыхтавалі пляцоўку, залілі фундамент пад новы. Далей будзем дзейнічаць наступным чынам. У цяперашні час у адной нашай гарадской кацельні, на ПМК-65, працуюць два катлы на дрывах. Мы набудзем для яе новы, двухмегаватны, на торфе, адзін з цяперашніх пакінем у рэзерве, а другі ўстановім у лазні. Пакуль што з набыццём катла ўзнікла затрымка: два разы мы аб’яўлялі тэндар і атрымлівалі толькі адну прапанову. Цяпер тэндар аб’яўлены трэці раз, ён ужо заканчваецца, засталося некалькі дзён. Нават калі зноў не будзе прапаноў, то мы нарэшце зможам купіць кацёл з адной крыніцы, толькі для гэтай працэдуры спатрэбіцца ўзгадненне з Міністэрствам фінансаў. Такім чынам, калі ўсё пойдзе добра, то праз тыдзень-другі пытанне вырашыцца: ацяпляльны сезон заканчваецца — і мы пераносім кацёл.

Трэба адзначыць, што ў сувязі з часовым закрыццём гарадской лазні прадпрыемствам ЖКГ насельніцтву была прапанавана альтэрнатыва: патрэбы горада здольная задаволіць лазня ў Райцах. Цяпер яна працуе чатыры дні на тыдзень: у чацвер і пятніцу з 14 да 21 гадзіны (продаж білетаў да 20.00), у суботу і нядзелю з 14 да 22 гадзін (продаж білетаў да 21.00), чацвер і субота — жаночыя дні, пятніца і нядзеля — мужчынскія.

— Мы спрабавалі нават пускаць бясплатны аўтобус, але ездзілі на ім адзін-два чалавекі, і то невядома, хто ў лазню, а хто проста да Райцаў дабрацца.

Дарэчы, жыхары вялікіх гарадоў знаходзяцца менавіта ў такіх умовах: у лазню ім трэба ехаць за некалькі кіламетраў, і ні ў каго ў сувязі з гэтым не ўзнікае нараканняў. Але ў нас, зразумела, не тая сітуацыя з грамадскім транспартам, таму адкрыццё гарадской лазні значна спросціць людзям жыццё. Хаця камунальнікам, на жаль, ускладніць — стане дадатковым каналам фінансавых страт.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене