ВЫСТАВА

26 апреля 2013 16:56

СТАЮ Я І ГЛЯДЖУ ЗАМІЛАВАНА
НА ГЭТУ РУКАТВОРНУЮ КРАСУ…

Менавіта такія радкі з кнігі водгукаў прысвечаны тварэнням рук Іны Сямёнаўны Кірыенкі адным з наведвальнікаў выставы “Захапляючая творчасць”, якая праходзіла ў Коханаўскай гарпасялковай бібліятэцы.

— Сярод чытачоў нашай бібліятэкі многія захапляюцца рукадзеллем, маляваннем… Пяць гадоў таму мы вырашылі выстаўляць іх вырабы ў краязнаўчым кутку, які знаходзіцца ў чытальнай зале. Плошча бібліятэкі дазваляе, дык чаму ж  не знаёміць людзей  з цудоўнымі творамі землякоў? Можа, хтосьці заахвоціцца і адкрые ў сабе які-небудзь талент, — расказала загадчыца бібліятэкі Марыя Яўгенаўна Цупрыяновіч. — Раней мы выстаўлялі вырабы з камянёў і бісеру Н. Г. Хадорык,  з саломы — Л.А. Лазарэнкі, вышыўку і вязаныя рэчы Т.У. Масквіцінай і А.М. Мальцавай. Такія выставы прыцягваюць да нас жыхароў  пасёлка. Павялічваецца колькасць чытачоў. Надышоў час і выставы Іны Сямёнаўны. Яна працуе  настаўнікам матэматыкі ў Коханаўскай сярэдняй школе. Яе творы абвяргаюць шматгадовыя спаборніцтвы паміж “фізікамі” і “лірыкамі”.

— Звярніце ўвагу на вышыўку пад назвай “Нежность”, — прапанавала  Марыя Яўгенаўна. — Сапраўдны высокамастацкі твор. Колькі пяшчоты, цеплыні ў гэтым дзявочым твары! Як выказаўся адзін з наведвальнікаў выставы, словамі такое  немагчыма ацаніць, можна толькі адчуць. Іна Сцяпанаўна не проста актыўны чытач, а актыўны ўдзельнік большасці нашых мерапрыемстваў. Яна прыцягвае да сябе людзей сваёй мяккасцю, дабрынёй, уменнем выслухаць чалавека, падтрымаць размову. Заўсёды падзеліцца сваімі ўражаннямі аб кнізе. Чытае класічную, духоўную літаратуру. Многае з прачытанага знаходзіць адлюстраванне ў яе творах. Вось вышыўка “Святая Параскева Пятніца”, “Англійскі замак”, звязаная кручком з нітак фігура пад назвай “Анёл”, дзіцячыя цацкі, сурвэткі…

Развітвацца  з ветлівымі гаспадынямі бібліятэкі не хацелася. Падумалася, як добра, што існуюць сярод нас неабыякавыя, адданыя сваёй прафесіі і захапленням людзі. Ад сустрэч з імі, з іх творчасцю перажываеш добры эмацыянальны ўздым. Бо яны шчодра дзеляцца сваёй дабрынёй з іншымі.

М. ХМЯЛЮК.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год исторической памяти

Хвала рукам, что пахнут хлебом

Партизаны Толочинщины

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

ЧТУП “РОУЗТОРГ”

Наш календарь

Апрель 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram