Вахта памяці

8 мая 2013 23:12

Пад гэтай рубрыкай кожны з нашых чытачоў можа размясціць фотаздымак тых, хто жыў у перадваенны час змагаўся з ворагам на фронце ці ў партызанскім атрадзе, працаваў у тыле, набліжаючы перамогу над акупантамі, жыў і працаваў пасля вайны. Сёння яшчэ не позна з таго, што засталося нам у спадчыну, захаваць на вякі далей, размясціўшы ўжо старэнькія, дзесьці надарваныя і пажоўклыя фотакарткі на газетных старонках. Тады будзе большая ўпэўненасць, што яны прадоўжаць сваё жыццё ў часе, а значыць, будуць больш ведаць пра сваіх родных і блізкіх людзей унукі і праўнукі, іншыя прадаўжальнікі роду. Што не менш важна — будзем ведаць і ўсе мы.

Гэтая рубрыка будзе жыць у газеце столькі, колькі будуць з’яўляцца з сямейных архіваў вашы фотадакументы, тое, што, паважаныя чытачы, належыць усім нам па, без перабольшання, бясцэннай духоўнай спадчыне.

На першым здымку мы бачым Івана Мікалаевіча Дораса, ураджэнца вёскі Высокі Гарадзец Валосаўскага сельсавета. Звесткі аб ім зусім скупыя. Вядома толькі, што і ён і яго родны брат Васіль з1944 года змагаліся на фронце, абодва прапалі без вестак. Як паведаміла нам іх блізкая па сваяцкасці Надзея Аляксееўна Замасцьяніна (дзявочае прозвішча Дорас), якая пражывае ў Высокім Гарадцы, у бацькоўскую хату не вярнуліся з вайны адразу два хлопцы. Адзін з іх, Васіль, быў ваенным лётчыкам. Іх бацькі перажылі цяжкую ліхую гадзіну, рабілі ў саўгасе, вельмі балюча перажывалі страту сваіх сыночкаў. Пахаваныя яны на мясцовых могілках. Калі хто мае магчымасць расказаць пра гэтую сям’ю падрабязней, паведамі-це пра гэтае нам у рэдакцыю.

На наступным здымку Ягор Іванавіч Хірэвіч, родам з Лазоў гэтага ж сельсавета. Таксама загінуў на вайне, прапаў без вестак. Захавалася яго пісьмо да сваіх бацькоў, якія перабраліся перад вайной са сваіх родных мясцін у Ішымскі раён Цюменскай вобласці. Пісьмо датаванае 1 снежня 1941 года.

Падрыхтаваў В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене