Праца спорыцца на палях райаграсэрвіса

16 мая 2013 8:28

Як і ў іншых гаспадарках, тут актыўна ідуць пасяўныя работы.

Расказвае галоўны аграном Маргарыта Міхайлаўна Караткевіч:

— Усяго патрабуецца пасеяць яравога кліна 2882 гектары. На сённяшні дзень засеяна 1109 гектараў, што складае 38,5%, у тым ліку збожжавых і зернебабовых 978 гектараў, гэта 48,2%,  рапсу пасеялі 131 гектар. За дзень атрымліваецца засяваць прыкладна па 120 і болей гектараў. Работы ідуць напружана. Справа ў тым, што восенню не паспелі ўзняць усё зябліва. Не хапала энерганасычаных трактароў і паліва. Таму зараз механізатары на ворыве працуюць у дзве змены. Культыватары таксама робяць без перапынку, да 22 гадзін. Тут жа, на полі, іх запраўляе бензавоз. Механізатарам, што працуюць да позняга вечара, вырашана дадаткова дабаўляць па сто тысяч рублёў на дзень да заработнай платы. Яны забяспечваюцца двухразовым гарачым харчаваннем, а яшчэ і сухім пайком.

На севе задзейнічана тры шасці-метровыя сеялкі і адна трохметровая. Палеткі ў нашым прадпрыемстве значныя па памерах. Напрыклад, каля вёскі Поўсціхава тры аб’ядналі ў адно поле, у выніку атрымалася 182 гектары. Яно цягнецца аж да вёскі Замошша, у адзін бок сеялка пераадольвае каля двух кіламетраў. У апошнюю чаргу будзем засяваць палі каля  вёсак Ліцвякі і Лазы. Амаль палавіна пасяўных плошчаў знахо-дзіцца іменна тут. Гэта самыя дальнія землі. Падчас пасяўных  работ тэхні-ка будзе знаходзіцца на месцы іх правядзення. Механізатараў падвозім на аўтобусе.

Людзі працуюць старанна. Ёсць і свае пераможцы. Гэта Фёдар Арка-дзьевіч Караткевіч, які на трактары МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПП-6А  пасеяў 450 гектараў збожжавых.  Усе настроены аптымістычна.  Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб як мага хутчэй завяршыць работы.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год мира и созидания

К 590-летию Толочина

Партизаны Толочинщины

Я военным быть хочу

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Май 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram