Аднойчы сустрэўшыся, яны ўжо ніколі не змаглі б разысціся

29 мая 2013 10:07

Вяртаючыся думкамі на 50 гадоў у мінулае, Дзмітрый Васільевіч Сухавараў з юнацкай радасцю, нібыта атрымаўшы ад каханай дзяўчыны згоду на вяселле, гаворыць:

— Вось тады і злавіў я рыбку, папалася птушачка. Забраў з Оршы і прывёз да сябе ў Шупені!

Ала Аляксееўна з несапраўднай, жартоўнай незадаволенасцю ў голасе пярэчыць:

— Не прывёз, а сама прыехала.

Відаць, што абодва, і муж, і жонка, за паўстагоддзя сумеснага жыцця не страцілі свежасць пачуццяў і да сённяшняга дня не перастаюць захапляцца адно адным і дзякаваць лёсу за тое, што дазволіў ім сустрэцца і застацца разам назаўсёды.

У маладыя гады Дзмітрый Васільевіч пабачыў свет (Карэлафінская Рэспубліка, Данбас), але ўсё ж знайшоў сябе, рэалізаваў сваё жыццёвае прызначэнне на радзіме. Пабудаваў хату, выгадаваў чатырох дзяцей, а пра пасаджаныя дрэвы і казаць няма чаго: дваццаць гадоў аддаў працы ў лясной гаспадарцы. Ала Аляксееўна родам з Сенненскага раёна. Да сустрэчы са сваім будучым мужам рабіла ў Оршы на льнокамбінаце. У Шупенях яе прафесійная дзейнасць складвалася па-рознаму: працавала і ў культуры (бібліятэка), і ў сельскай гаспадарцы.

Цяпер галоўныя што-дзённыя клопаты гэтай шчаслівай сямейнай пары круцяцца галоўным чынам вакол невялікай уласнай гаспадаркі. А ў вольны час можна ўспомніць мінулае, пачытаць (гаспадар з’яўляецца актыўным падпісчыкам розных выданняў), паразважаць аб жыцці.

— Вось скажыце, як вы лічыце, ёсць жыццё на пенсіі? Праўда, што з яе яно толькі пачынаецца? — з інтрыгай у голасе задае пытанне Дзмітрый Васільевіч. — А паглядзіце сюды, пачытайце вось гэта, — дастае з кішэні пінжака нейкі забаўляльны часопіс, знаходзіць патрэбную старонку, адкрывае.

Там аказваюцца анекдоты і жарты на тэму сямейнага жыцця. Паказаўшы тыя, што найбольш спадабаліся, Дзмітрый Васільевіч, не пакідаючы гарэзлівага, жартаўлівага тону, закранае ўжо сур’ёзную, філасофскую тэму:

— Мы пражылі разам 50 гадоў, і ніколі я не разумеў слова “развод”. Ні ў маладыя гады, ні цяпер: не любіў яго, не разумеў і проста не ўяўляю, як гэта ў некаторых такое атрымліваецца — жаніцца, а пасля разводзіцца. Я б так не змог.

У тым, што не змог бы, няма нічога дзіўнага і незвычайнага. Не змог бы, бо і патрэбы такой не ўзнікае, калі сустракаюцца два блізкія чалавекі, пра якіх часам кажуць, што яны проста створаныя адзін для другога. Да таго ж і адносіны да жыцця ў прадстаўнікоў тых пакаленняў былі іншыя, больш свядомыя, адказныя. Нездарма і дэмаграфічная сітуацыя ў краіне тады, нягледзячы на перажытую вайну, развівалася зусім па-іншаму. Словам, залатыя юбіляры ва ўсім застаюцца станоўчым прыкладам для сваіх нашчадкаў.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Аднойчы сустрэўшыся, яны ўжо ніколі не змаглі б разысціся, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене