Вахта памяці. Гераічная сям’я

29 мая 2013 10:31

Не стала на карце раёна вёскі Бук Валосаўскага сельскага Савета, але гераічнае мінулае гэтага населенага пункта, які прымыкаў да вядомай партызанскай зоны, букаўскіх балот, і яго людзей знаходзіць водгук у сэрцах выхадцаў з гэтых мясцін і сёння.

Кожная сям’я тут панесла страты, абараняючы Радзіму ў самы адказны для яе час, калі паўставала неверагоднае па сваіх наступствах пытанне — быць ці не быць краіне і народу.

Перад вайной у Буку пражывала 65 чалавек. У сакавіку 1943 года, сёлета якраз было 70 год з дня сумна вядомай, трагічнай для лёсу яе жыхароў падзеі, вёска за падтрымку партызан была спаленая, загінула 8 чалавек. З фронту ў родныя хаты не вярнулася 7 яе лепшых сыноў. З іх трое — гаспадар і два сыны — у сям’ю Дар’і Васільеўны Мядзюк. У 1944-м пры вызваленні Польшчы ў адным з баёў загінуў муж Гаўрыла Рыгоравіч. У 1944, гэтым жа годзе, у красавіку загінуў іх сын Леанід, лейтэнант, ад’ютант камандзіра часці. Яму ішоў толькі 19-ты год. Пахаваны ў Бежацкім раёне Калінінскай вобласці. Засталося ў Дар’і Васільеўны чацвёра дзетак — Міхаіл, Васіль, Валерый і Лідзія. Васіль Гаўрылавіч быў старэйшым з іх (на здымку). Да вайны закончыў настаўніцкі інстытут, вучыў дзетак у Навасельскай васьмігадовай школе. Бацькі і дзеці, калегі з вялікай павагай адносіліся да гэтага чалавека, які меў надзвычай бліскучы талент педагога і вызначаўся рознымі іншымі здольнасцямі рупліўца і гаспадара на зямлі, у вясковым побыце. Ды вось мірнай працай давялося яму пазаймацца нядоўга. У 1939 годзе, было яму толькі 20, прызываецца ў Чырвоную Армію. Паспеў закончыць ваеннае вучылішча, прымаў удзел у баявых дзеяннях на працягу ўсяго перыяду вайны. Быў камандзірам роты, дайшоў да Берліна. Тут і працягваў службу, але цяжкія раненні адбіліся на яго здароўі.

У 1949 годзе Васіль Гаўрылавіч, прадчуваючы, што стан пагаршаецца, жыць застаецца нядоўга, прыязджае на малую радзіму праведаць маці, сястру і братоў, іх сем’і. Для сястры Лідзіі ён быў прыкладам ва ўсім. Менавіта гэтае паслужыла вызначальным, калі прыйшлося ёй выбіраць прафесію. Як і Васіль, закончыла настаўніцкі інстытут, вучыла дзетак пачатковых класаў на працягу 40 год.

— Мне тады, калі прыязджаў дзядзя, — расказвае пляменніца Людміла Уладзіміраўна Снапкова, — ішоў трэці год, зразумела, у памяці з таго моманту, нічога не засталося. Толькі пазней, калі падрасла, чула, як бабуля і бацькі ўзгадвалі пра той прыезд Васіля Гаўрылавіча. Ён асабліва і не ўтойваў, што прыехаў у апошні раз пабачыць куточак, які яго ўзрасціў, які ён любіў сваім вялікім, чуллівым да дабрыні і прыгажосці сэрцам. На развітанне з роднымі заўважыў: “Мне цяжка аб гэтым гаварыць, але я вяртаюся ў чужую краіну і, ведаю, еду туды паміраць…”

Праз некалькі месяцаў ён памірае, пахаваны ў Берліне. Закончыў вайну ў званні маёра, на фотаздымку яшчэ капітан. Быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945″. Па словах унучатага пляменніка Віктара Міхайлавіча Мядзюка, ён пражывае ў Талачыне, Васіль Гаўрылавіч быў адзначаны за мужнасць і гераізм ордэнам Чырвонага Сцяга, многімі медалямі.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене