Вялікі вопыт, высокае майстэрства і шчырая любоў да працы

3 июня 2013 19:21

Ужо 28 гадоў свайго працоўнага жыцця прысвяціў Анатоль Мяцеліца Талачынскаму ПМС. А па выніках працы за 2012 год ён занесены на раённую Дошку гонару. Такіх экскаватаршчыкаў, як ён, на сённяшні дзень, па словах прараба Ізотава М. І., адзінкі ва ўсім абласным меліявадгасе.

Пацвярджае гэтую ацэнку і дырэктар прадпрыемства Лемешаў У. М.:

— Любую работу ён можа выканаць. Няма, напэўна, такой задачы, якую яму нельга было б даручыць.

У цяперашні час Анатоль Васільевіч задзейнічаны на падрыхтоўцы плошчаў для здабычы фрэзернага торфу — капае картавую сетку (сістэма асушальных каналаў). Працуе на экскаватары коханаўскай вытворчасці, якому ўжо восьмы год. А да гэтага кіраваў яшчэ старым савецкім, тросавым. Гэта, канечне, было значна больш складана, але дзякуючы майстэрству і вопыту чалавека любая тэхніка становіцца сродкам паспяховага выканання пастаўленых задач.

— Картавую сетку прымае дзяржтэхнагляд, так што працаваць пасрэдна на гэтым участку ніяк нельга, — тлумачыць дырэктар ПМС, — нізкая якасць тут недапушчальная. А значыць, на экскаватаршчыка ўскладваеца вялікая адказнасць, не кожнага сюды паставіш.

Нарадзіўся Анатоль Васільевіч у Круглянскім раёне ў сялянскай сям’і. На экскаватаршчыка вучыўся ў Бялынічах, у вучылішчы, некалькі гадоў папрацаваў у бялыніцкай меліярацыі. У Талачыне ў яго свой дом з невялікай гаспадаркай, жонка таксама робіць у ПМС. Трое дзяцей ужо самастойныя, жывуць хто далей, хто бліжэй да роднага дома — у Талачыне, Оршы і Мінску. У вольны час, якога, па словах Анатоля Васільевіча, няшмат, ён любіць парыбачыць. Ездзіць на мапедзе на ра-дзіму, на Цяцерынскае вадасховішча, бывае і на талачынскіх вадаёмах.

У нейкім сэнсе Анатоль Мяцеліца нават працягвае сялянскі шлях сваіх бацькоў — і тым, што трымае падсобную гаспадарку, і тым, што яго прафесійная дзейнасць звязаная з зямлёй, з забеспячэннем спрыяльных умоў для вядзення сельгасвытворчасці на першапачаткова непрыдатных плошчах. Не парывае сувязь з ёй, роднай зямлёй, ёй аддае ўсе сілы гэты сціплы чалавек і шчыры працаўнік, непераўзыдзены майстар сваёй любімай справы.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене