Бярэш у рукі пажоўклыя паперкі, а быццам дакранаешся да лёсу людзей

10 июня 2013 13:33

Гэта не просто захаванне лісткоў-дакументаў, а захаванне памяці. Падкоціць горкі ком успамінаў, пацягнецца рука да гэтых са скупымі радкамі даведак, апавяшчэнняў — і зноў успаміны. Аб тых, хто даў ім жыццё, а сам так і не дачакаўся светлага, шчаслівага часу мірнай працы, узраслення і сталення сваіх дзяўчынак і хлопчыкаў. А якую горкую чашу пакут і нястачы, хваляванняў і перажыванняў, бяссоных начэй і напружаных да знясілення дзён і гадоў давялося перажыць іх жонкам, тады яшчэ зусім маладым жанчынам, матулям.

На гэтым здымку мы бачым у салдацкай гімнасцёрцы ўраджэнца вёскі Чарнаручча Валосаўскага сельсавета Кузьму Васільевіча Гусачэнку. Падчас акупацыі ён пражываў тут, рабіў на дамашняй гаспадарцы. Пакутаваў, што не мог знайсці прымяненне сваім умелым рукам. Быў вядомым на ўсю акругу цесляром і сталяром, клаў печы. Да вайны ўзначальваў брыгаду будаўнікоў, вытралёўвалі лес і ставілі ў Чарнаруччы і Разанах востра патрэбныя на той час для калгасаў гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы, дапамагалі будавацца людзям. Калі крыху адбудаваліся, яму прапанавалі ўзначаліць малочнатаварную ферму. І тут з рук Кузьмы Васільевіча пайшоў парадак. А ў перадапошні перад страшнай навалай перыяд яго папрасілі весці калгасны пчальнік. Зноў усё атрымалася ў хварэючага за агульную справу гаспадара.

У 1944 годзе пры вызваленні іх мясцовасці ідзе вызваляць спачатку родную краіну, пракладваючы шлях свабоды на захад. Ім было цяжэй на полі боя, чым вопытным франтавікам. Ды, трэба сказаць, і кідалі іх у самае пекла. Па дакументах, якія атрымала сям’я, Кузьма Васільевіч прапаў без вестак 6 ліпеня 1944 года. Загінуў у адным з баёў на тэрыторыі цяперашняй Брэсцкай вобласці. На руках жонкі Арсеніі Іванаўны засталося трое дзетак — Міхаіл, Іда і Рэня. Міхаіл і Іда пражываюць і зараз у сваёй роднай вёсцы, дапамагаюць дзецям расціць іх дзяцей і нават унукаў.

З бацькавых братоў загінулі на фронце Іван і Аляксандр, застаўся ў жывых толькі адзін Канстанцін. Ён таксама пражываў у Чарнаруччы.

Сын Міхаіл прадоўжыў многія бацькавы пачаткі. Па спадчыне яму перадаліся і майстравітасць Кузьмы Ва-сільевіча, і вялікае працалюбства. Усё, што ўзводзілася ўсе апошнія дзесяцігоддзі ў мясцовым калгасе, звязанае з яго непасрэдным  асабістым укладам. Не разлучаецца, ня-гледзячы на паважаны ўзрост, і з любімым для сябе пчалярствам. Трымае бацькаву справу, захоўвае добрую памяць аб ім. Дарэчы, як і ўсе вяскоўцы, жыхары вёскі Чарнаручча, якія ведаюць гісторыю і лёс практычна кожнай сваёй сям’і, роду мужных і працавітых людзей.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 5.5/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Бярэш у рукі пажоўклыя паперкі, а быццам дакранаешся да лёсу людзей, 5.5 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене