Сельгаспрадпрыемствам неабходна паклапаціцца аб прадухіленні крадзяжоў
Паводле інфармацыі раённага аддзела ўнутраных спраў, у сувязі з набліжэннем уборачнай можна прагназаваць верагодны рост колькасці злачынстваў, звязаных з крадзяжамі паліва і элементаў аўтамабільнай і трактарнай тэхнікі (акумулятары, стартары, генератары, паліўныя помпы і інш.). З мэтай прадухілення такіх выпадкаў кіраўніцтву і спецыялістам прадпрыемстваў неабходна ўзмацніць кантроль за выкарыстаннем і захоўваннем тэхнікі, не дапускаць пакідання яе без нагляду на палях і дарогах.