Будаўніцтва жылля: планы і рэальныя магчымасці
Сярод прыемных падзей у сферы будаўніцтва жылля за апошні час можна назваць выхад на стадыю гатоўнасці работ па ўзвядзенні трох дамоў для ААТ “Камсамольская праўда” ў Варанцэвічах (падрадчык ПВУП “Друць”). А вось у Абольцах ужо не першы год “вісяць” два дамы, якія пачынаў будаваць яшчэ “Рамонтнік” і працягвала ПМК-65. Паводле інфармацыі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, графікі фінансавання работ на гэтых аб’ектах ёсць, ёсць і каму будаваць, але аванс, атрыманы апошняй з вышэйназваных арганізацый, не адпрацаваны і не вернуты, таму справа і спынілася на мёртвай кропцы. У цяперашні час вядзецца праектаванне 48-кватэрнага дома ў Коханаве з пачаткам будаўніцтва ў 2013-м і ўвядзеннем у эксплуатацыю ў 2014-м. Планы, канечне, цудоўныя, але ці ўдасца іх рэалізаваць? Вопыт будаўніцтва дома ў райцэнтры па вуліцы Леніна, 91А аптымізму ў гэтым плане не дадае.
Будаўніцтва жылля: планы і рэальныя магчымасці,