Асабісты ўклад у росквіт роднага горада

9 июля 2013 16:33

Адным з мерапрыемстваў 3 ліпеня традыцыйным стала падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу ўтрымання і добраўпарадкавання вуліц, жылых дамоў, пад’ездаў, а таксама тэрыторыі і ведамасных будынкаў прадпрыемстваў і арганізацый. Сёлета да ўсяго Талачын адзначае і 580 год з дня першага вядомага аб ім упамінання ў пісьмовых крыніцах.

Хоць дата і не круглая, але сімвал значны. Набываючы сталасць і ўзрост, горад, у процілегласць закону веку чалавечага, мае мажлівасць станавіцца квітучым, маладым, свежым і бадзёрым. Канечне ж, дзякуючы сваім людзям, дбайным гаспадарам і шчырым працаўнікам, хто жыве клопатам пра дом, сям’ю, сумленную працу.

Вітаючы талачынцаў і гасцей нашага горада, пра яго слаўнае мінулае, дзень сённяшні  і будучыню гаварыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Аляксей Сілівестравіч Гарнак. Без перабольшання, зямля нашага краю шмат пабачыла, перажыла, здзейсніла. Наш горад размешчаны на водным шляху “з варагаў у грэкі”. Таму ў неспакойныя гады яна зведвала неймаверныя разбурэнні і апусташэнне, а ў мірны час зноў хутка набіралася сілы і прыгажосці.

У наступным годзе наш горад будзе адзначаць 380 год з дня надання яму Магдэбургскага права, што здзейснілася 4 кастрычніка 1634 года. У гэты час мястэчка Талачын належала сыну Льва Сапегі Казіміру.

У 1604 годзе Леў Сапега, канцлер ВКЛ, заснаваў тут касцёл. Несупынная барацьба рэлігій ператварыла яго спачатку ва ўніяцкую царкву, а ў 1804 годзе — у праваслаўную Свята-Пакроўскую царкву. Зараз вядзецца яе рэканструкцыя. Да свайго 410-годдзя (на наступны год) цяперашняя манастырская царква перажыве даўно наспелыя змены ў інтэр’еры і знешнім абліччы, атрымае новае жыццё. Пераўтварэнні не абмінуць вуліцы горада, месцы грамадскага карыстання.

Каб горад быў яшчэ больш зручным і ўтульным для жыцця, многія яго жыхары робяць заўсёдны ўклад у гэтую надзённую і важную агульную справу. А па аб’ёме, значнасці і яскравасці даннага ўкладу, і ацэнка ўладай і грамадскасцю канкрэтных сем’яў, людзей, кіраўнікоў прадпрыемстваў.

У намінацыі “Прадпрыемства, арганізацыя высокай культуры” лепшым сёлета вызначаны калектыў Талачынскага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Ён заахвочаны каштоўным падарункам — пыласосам.

У намінацыі “Дом узорнага парадку і высокай санітарнай культуры” сярод дамоў індывідуальнай забудовы адзначаны сем’і Аляксандра Генадзьевіча і Святланы Уладзіміраўны Пажарыцкіх з вуліцы Калгаснай, Аляксандра Віктаравіча і Марыны Віктараўны Абчугскіх з вуліцы Леніна, Людмілы Віктараўны Тысленкі з вуліцы Плоскаўскай. Усе яны адзначаны каштоўным падарункам. У намінацыі “Пад’езд высокай культуры” лепшымі вызначаны Аляксандр Васільевіч і Алена Рыгораўна Коласавы і Ганна Аркадзьеўна Шарковіч. У намінацыі “Лепшы рабочы па добраўпарадкаванні” пераможцай стала прадстаўніца талачынскага жыллёва-камунальнага прадпрыемства Надзея Рыгораўна Рэцкіна.

Удзячнымі апладысментамі падтрымалі жыхары горада пераможцаў, якім былі ўручаны Падзякі старшыні райвыканкама і каштоўныя падарункі.

Уласна, і яны сваімі рукамі, сваёю любоўю да роднага горада зрабілі яму выдатныя падарункі, пераўтварылі месцы свайго пражывання, паказваюць бліскучы прыклад таго, якімі могуць быць і дом, і двор, калі праявіць фантазію і прыкласці намаганні. Лепшая ода свайму гораду — гэта нашая праца, сціплая, без высокіх слоў, але канкрэтная ў той ступені, якая прыносіць відавочны рэзультат. Сваёй прыгажосцю, парадкам, беражлівымі адносінамі да зробленага іншымі і створанага сённяшнімі яго рупліўцамі.

В. БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене