Дзень нараджэння — у Дзень Рэспублікі

12 июля 2013 14:04


Традыцыйная рэспубліканская акцыя Грамадскага аб’яднання “Белая Русь” пад назвай “Белая Русь з любоўю да дзяцей” сёлета зноў, ужо трэці раз, закранула і наш раён. 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, прыемная падзея адбылася ў сям’і Дзмітрыя і Алены Маханькоў з Талачына — у іх нарадзілася дачка.

А 5 ліпеня павіншаваць маму нованароджанай прыйшлі ў раддом старшыня раённай структуры ГА “Белая Русь” Рабікава Г. А. і намеснік старшыні райвыканкама Галубкова І. С.

Прыемна, што дзяўчынка будзе не адзінай у сям’і: у Алены і Дзмітрыя ўжо ёсць хлопчык, двухгадовы Арсеній. А дзяўчынку, як паведаміла Алена, збіраюцца назваць Дзіянай.

Дзмітрый працуе механізатарам у ААТ “Каралькі”, Алена да выхаду ў дэкрэтны водпуск рабіла на хлебазаводзе. Галіна Анатольеўна і Іна Сцяпанаўна ўручылі шчаслівай маладой маме падарунак, павіншавалі з папаўненнем і пажадалі ёй і яе родным, блізкім людзям поспехаў у працы, ладу і дабрабыту ў сямейных справах.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене