«Мы да Будслаўскай крочым святыні…»

17 июля 2013 16:18

На шляху да Мядзельскага раёна амаль што перад кожным населеным пунктам высяцца крыжы. Яны сведчаць: тут жывуць хрысціяне. Незалежна ад таго, каталікі яны ці праваслаўныя, ветліва сустракаюць паломнікаў, якія пешшу крочаць да Будслава, невялікага аграгарадка, знакамітага знаходжаннем у мясцовым касцёле цудадзейнай іконы Маці Божай Будслаўскай. Сёлета споўнілася 400 гадоў, як ікона ў 1613 годзе была падаравана капеланам Ісакам Салакаем Будслаўскаму манастыру бернардзінцаў. З пачатку 1990-х гадоў адраджаецца яе культ. Да 2 ліпеня — дня каранацыі іконы ў 1998 годзе, штогод у Будслаў з усіх куткоў краіны, як ручайкі сцякаюцца ў вялікую раку, прыходзяць і прыязджаюць  дзясяткі тысяч вернікаў. Каб атрымаць ад Маці Божай, апякункі Беларусі, духоўную падтрымку, памаліцца за свае сем’і, родную краіну, за ўвесь беларускі народ.

Гэтая знамянальная дата ў жыцці не толькі каталіцкага касцёла, але ўсяго беларускага народа супала з 1025-годдзем прыняцця хрысціянства цяперашнімі беларускімі землямі. Аб важнасці гэтых падзей у жыцці беларусаў сведчыць удзел у свяце старшыні Папскага савета па міжрэлігійным дыялогу кардынала Жан-Луі Тарана, які сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Жан-Луі Таран перадаў  ад Папы Рымскага найлепшыя пажаданні беларускаму народу, адзначыў падтрымку кіраўніцтва дзяржавы ўсіх рэлігійных канфесій, якія жывуць у міры і згодзе.

Як сведчаць сродкі масавай інфармацыі, напярэдадні свята ў Будславе глава Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі сустрэўся з Папскім легатам Ж.-Л. Таранам, мітрапалітам Мінска-Магілёўскім архібіскупам Т. Кандрусевічам і Апостальскім Нунцыем архі-біскупам К. Гуджароцці. Былі закрануты пытанні дзяржаўна-царкоўных адносін у Беларусі, дыялога Рускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў.

На працягу апошніх дзесяці гадоў каталіцкія вернікі Талачыншчыны крочаць да Будслаўскай святыні. Многія дабіраюцца аўтобусам, а большай часткай моладзь ідзе пешшу ажно з Полацка. Такія паломніцтвы, альбо як у нас іх называюць пілігрымкі, аб’ядноўваюць розных па ўзросце і роду заняткаў людзей, служаць яркім сведчаннем веры. І не толькі. У час пілігрымак людзі пазнаюць гісторыю краіны і культуру беларускага народа.

Такія сустрэчы ў бласлаўлёных месцах  напаўняюць сэрцы гонарам за  родную Беларусь.

М. ХМЯЛЮК.

НА ЗДЫМКУ: талачынскія пілігрымы ў Будславе.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
«Мы да Будслаўскай крочым святыні…», 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене