У падарунак пры сустрэчы — добры настрой

24 июля 2013 10:21

Заўсёды прыемна і цікава пазнаёміцца з чалавекам, які захапляецца якой-небудзь справай. Асаблівую павагу выклікаюць тыя, хто сваімі рукамі стварае вакол нас прыгажосць, тым самым зараджае акружаючых пазітыўнай энергіяй.

Не так даўно выпадкова давялося пазнаёміцца з Таццянай Яскевіч. У гэты дзень яна якраз ўладкавалася на работу пасля дэкрэтнага водпуску. Але пра гэта крыху пазней. Усім сваім выглядам маладая жанчына літаральна асвя-ціла плошчу. Міма яе нельга было прайсці і не азірнуцца. Упэўнена, не адзін позірк зайздрасці выклікала яе аблічча ў жанчын любога ўзросту. А паглядзець было на што. З ног да галавы, у прамым сэнсе гэтага слова, Таццяна была апранута ў адзенне, вязанае кручком. Басаножкі, летні берэт і сумачка, таксама зробленыя сваімі рукамі, з густам дапаўнялі прыгожую, у сонечных танах, сукенку. Паглядзіце на фотаздымак, ці не сама гэта прыгажосць?! Вясёлая, жыццярадасная, яна эфектна выглядала на фоне яркага сонечнага дня на плошчы нашага горада.

Таццяна расказала, што да рукадзелля ў дзяцінстве яе прывучыла маці. Дзяўчынка імкнулася да індыві-дуальнасці, непаўторнасці. Знаходзячыся ў дэкрэтным водпуску, вырашыла ўдасканаліць сваё майстэрства. Спачатку звязала маленькаму сыну пінеткі, шкарпэткі, пасля — кофтачкі. Падумалася, а чаму не паспрабаваць  вязаць адзенне для сябе? Такіх сукенак не знойдзеш у магазіне ці на базары. Адначасова можна і зэканоміць, распусціўшы старыя вязаныя рэчы.

— Вельмі ўдзячна ўмельцам з  інтэрнэту, — дабавіла яна. — Тут можна знайсці любы фасон. Для пачынаючых праводзяцца спецыяльныя заняткі. Крок за крокам,  з кожнай звязанай сукенкай станавілася больш упэўненай, з цікавасцю і нават нецярплівасцю бралася за больш складаныя заданні.

Таццяна прызналася, што час для любімай справы прыходзіцца выкройваць. Спраўляецца з дамашнімі клопатамі, кладзе дзіцяці спаць і садзіцца за вязанне. За любімым заняткам адпачывае душою, у цішы і спакоі абдумвае наступны дзень.
Будучая  работа непасрэдна звязана з яе хобі. З 1 жніўня маладая жанчына будзе кіраваць гуртком “Умелыя рукі”  ў Раіцкім сельскім Доме культуры. Яна марыць перадаць дзецям набытае майстэрства. Дапаможа ёй у гэтым вопытны дырэктар культурнай установы Людміла Васільеўна Ждановіч. Пазнаёміўшыся з Таццянай, яна адразу заўважыла ў ёй незвычайны творчы патэнцыял, а галоўнае — жаданне займацца сваёй любімай справай і дзяліцца яе сакрэтамі з іншымі.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 7.0/10 (3 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
У падарунак пры сустрэчы — добры настрой, 7.0 out of 10 based on 3 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене