На палях кансервавага завода працуюць студэнты

1 августа 2013 9:01

Летні дзень год корміць — сцвярджае народнае выслоўе. Сапраўды, з наступленнем гарачай пары ўборкі ўраджаю кожны  дзень добрага надвор’я на вагу золата. У такі час ніводныя рукі не бываюць лішнімі. Самы разгар збору ягад у прамысловым садзе Талачынскага  кансервавага завода. На дапамогу прыбыў студэнцкі атрад, сфарміраваны ў трох віцебскіх вну — тэхналагічным, медыцынскім і падагагічным універсітэтах, усяго каля 70 чалавек. Кіраўніцтва грамадскай арганізацыі БРСМ на агульных сходах студэнтаў звярнулася з заклікам у дабравольным парадку дапамагчы сабраць ураджай ягад. Некаторыя юнакі і дзяўчаты згадзіліся, і ўжо амаль месяц жывуць і працуюць у нашым раёне. Для іх створаны добрыя ўмовы для пражывання, трохразовае харчаванне. А тыя, хто выконвае норму, вызваляюцца ад платы за яго. І гэта яшчэ адзін стымул для паспяховай працы.  Жарты, вясёлы смех не змаўкаюць на працягу ўсяго рабочага дня. Студэнт чацвёртага курса тэхналагічнага ўніверсітэта Дзмітрый Гмыза падзяліўся ўражаннямі:

— За гэты месяц мы пасябравалі са студэнтамі іншых вну. Абменьваемся думкамі аб вучобе, арганізацыі вольнага часу. Агульная праца, пражыванне ў інтэрнаце спрыяюць усталяванню цёплых чалавечых кантактаў і сяброўства. Гэта ж вельмі здорава — разам і працаваць,  і адпачыць. Упэўнены, многім з нас запомняцца гэтыя дні назаўсёды.   Канешне, работа адказная. Ягады трэба збіраць якасна, чыста, каб не заставаліся на кустах.  Спачатку было складана, потым прывыклі. Стараемся выканаць норму, ад гэтага залежыць наш заробак.

Мы пацікавіліся ў бухгалтэрыі, на які заробак могуць разлічваць студэнты. Нам паведамілі, што ў аплаце будзе ажыццяўляцца дыферэнцыраваны падыход. Па папярэдніх даных, іх заробак складзе ад 2 мільёнаў рублёў. У пачатку жніўня юнакі і дзяўчаты раз’едуцца па дамах, каб адпачыць перад пачаткам новага семестра.

А. СЕРАДА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене