Ці то на зямлі, ці то на нябёсах: незабыўная падзея, дарагая сэрцу кожнага верніка

7 августа 2013 16:19

У рамках мерапрыемстваў па святкаванні 1025-годдзя Хрышчэння Русі 28-29 ліпеня талачынскія праваслаўныя вернікі здзейснілі цікавую, незабыўную і такую важную для душы кожнага з іх паездку. Разам з прадстаўнікамі царквы і манастыра прыхаджане прынялі ўдзел у хросным ходзе і літургіі з нагоды прыбыцця ў Мінск крыжа Андрэя Першазванага і візіту патрыярха Кірыла.

У 2 гадзіны ночы аўтобус адправіўся ад манастыра і на трасе М1 уліўся ў калону іншых паломнікаў ад Віцебскай вобласці.
Маштабнасць, велічнасць падзей, якія адбываліся ў той дзень на сталічным праспекце Пераможцаў, уражвалі, напэўна, кожнага, хто з’явіўся туды спецыяльна або выпадкова праходзіў міма. Яркія фарбы харугваў, ікон, адзення святароў і царкоўных служак, кранальныя гукі званоў і спевы хору… Нездарма ў старажытнай літаратуры існуе паданне аб тым, што князь Уладзімір, перш, чым прыняць хрысціянства, адправіў паслоў азнаёміцца з іншымі рэлігіямі, і больш за ўсё іх уразіла хрысціянскае богаслужэнне: “Мы не ведалі, дзе знаходзімся — ці на зямлі, ці на небе”, — у захапленні прызналіся яны пасля вяртання. Напэўна, тое самае адчувалі ў Мінску падчас шэсця і богаслужэння ўсе людзі, асновай светапогляду якіх з’яўляецца хрысціянства. І, нібыта падсілкоўваючы гэтыя пачуцці, замацоўваючы містычныя ўражанні, арганізатары святкавання раздалі ўдзельнікам паломніцтва блаславенне патрыярха Кірыла, напісанае на невялікіх, кішэннага фармату, іконах з выявай святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене