Бяздомныя сабакі адчуваюць сябе ў Талачыне поўнымі гаспадарамі

3 сентября 2013 8:40

На мінулым тыдні ў раённую бальніцу трапіў чарговы пацыент, пакусаны сабакам. Чыя жывёла, невядома, магчыма, бяздомная, магчыма, належыць безадказным гаспадарам, якія не забяспечваюць яе належнага ўтрымання.

Вірус, страшнейшы за гестапаўскія катаванні

— У сярэднім 2-3 чалавекі ў месяц звяртаюцца да нас з укусамі сабак, катоў, мышэй, пацукоў, — расказаў нам загадчык хірургічнага аддзялення Алясюк М. У. — Адразу прымаем меры, накіраваныя на выратаванне пацыента ад магчымага заражэння шаленствам. Смерць ад гэтага вірусу вельмі страшная, пакутлівая, тое, што адбываецца з хворым, не параўнаеш нават з гестапаўскімі катаваннямі.

На шчасце, пакуль што ўсе выпадкі пакусання людзей жывёламі ў нашым раёне абыходзіліся без трагедыі, але хто дасць гарантыю, што так будзе заўсёды? Сімпатычны і бяскрыўдны на першы погляд сабака ці кот, які з’явіўся аднекуль на дзіцячай пляцоўцы, у скверы, каля пад’езда і даецца ўсім у рукі, дурэе і лашчыцца, можа без відавочнай прычыны раптоўна ўкусіць таго, хто яго замілавана гладзіць і корміць. А можа і адразу павесці сябе агрэсіўна, напасці на незнаёмага чалавека, выпадковага прахожага, ці нават на свайго гаспадара. Напасці — і заразіць смяротна небяспечным вірусам або знявечыць.

Хто ў горадзе гаспадар — людзі ці сабакі?

Адносіны насельніцтва да рашэння праблемы метадам адстрэлу вельмі неадназначныя. Хтосьці разумее, што на цяперашнім этапе альтэрнатыва забойству ёсць толькі адна — жыць у пастаяннай небяспецы і антысанітарыі, сярод сабак і катоў, якіх будзе станавіцца ўсё больш і больш. Іншыя схільныя лічыць самым важным этычны аспект і таму заяўляюць аб праве жывёл на жыццё і аб неабходнасці абараніць патэнцыяльных выпадковых сведкаў расправы ад псіхалагічнай траўмы (расстрэл могуць убачыць прахожыя, у тым ліку і дзеці). Ды ў той жа час такі цывілізаваны падыход, як стварэнне прытулкаў, пакуль што застаецца ў нашым грамадстве далёкім ад рэальнасці, ада-рваным ад жыцця: няма ў нас фінансавых сродкаў на тое, каб вырашыць іншыя, больш важныя праблемы жыццезабеспячэння, так што не да катоў з сабакамі нам! Але сітуацыя з імі ў апошні час яскрава сведчыць, што праблема гэтая становіцца якраз усё больш і больш важнай, бо гаворка ідзе пра сур’ёзную небяспеку для насельніцтва. Толькі мы пакуль што нібыта не ўсвядомілі гэтую небяспеку, не ацанілі сур’ёзнасць праблемы — і застаёмся дзікунамі, цёмнымі людзьмі з мінулых стагоддзяў: на ганках гастраномаў блытаюцца ў нас пад нагамі, чэшуць блох і каросту, лезуць мордамі ў нашы сумкі сабакі ды каты, дзеці нашы гуляюць у пясочніцах сярод іх экскрэментаў, а калі вельмі ўжо ўсё гэта нас “дастане”, то пачынаем страляць.

Што рабіць, калі не страляць?

Якое ж выйсце прапанаваць, не парушыўшы чые-небудзь правы, не зняважыўшы пачуцці, не выклікаўшы іншых, дадатковых праблем? Выйсце тут простае і адзінае — рэалізаваць на практыцы тое, што даўно ўжо замацавана ў заканадаўстве, у тым ліку і ў адным з рашэнняў райвыканкама: забяспечыць адлоў і часовае ўтрыманне (пакуль знойдуцца гаспадары або будзе прынята рашэнне аб усыпленні) жывёл. З гэтай мэтай пры наступным планаванні раённага бюджэту неабходна прадугледзець адпаведны артыкул расходаў або адразу, цяпер, не ад-ладваючы, пачаць шукаць спонсараў. Гэта задача райвыканкама і сельскіх выканкамаў, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў. Акрамя таго, добра было б, каб праявілі ініцыятыву грамадскія арганізацыі і проста неабыякавыя грамадзяне: можна вывучыць вопыт валанцёрскіх арганізацый з іншых гарадоў і выкарыстаць яго ў сябе, аказваючы садзейнічанне сваім мясцовым уладам у адлове жывёл і пошуку гаспадароў для іх.

С. АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: 23 жніўня, 10 гадзін, “сабачае вяселле” на клумбе.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Бяздомныя сабакі адчуваюць сябе ў Талачыне поўнымі гаспадарамі ”

  1. Собаковод , 3 сентября 2013 , 14:02

    Ай-яй-яй, и вправду, свадьба, на том же месте, что и люди. Толочинцы, когда женятся, тоже перед райисполкомом фотографируются, вот и собаки с них пример взяли.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)

Написать ответ к Собаковод

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене