Віншуем!
Ганаровымі граматамі прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі ўзнагароджаны:
Горбікава Ірына Васільеўна — дырэктар ДУА “Аболецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”;
Завадскі Уладзімір Міхайлавіч — дырэктар ДУА “Талачынская раённая гімназія”;
Палякова Іна Міхайлаўна — дырэктар ДУА “Славенская сярэдняя школа”.
* * *
Падзякамі старшыні райвыканкама за якасную падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага 2013-2014 навучальнага года адзначаны:
ДУА “Талачынская раённая гімназія”
ДУА “Славенская сярэдняя школа”
ДУДА “Слаўнаўскі дзіцячы сад”
ДУДА “Варанцэвіцкі дзіцячы сад”.
* * *
Ганаровай граматай прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама ўзнагароджаны:
за вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны раёна Пашурын Аляксандр Анатольевіч — дырэктар элеватара;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання Фандо Іван Леанідавіч — галоўны спецыяліст інфармацыйна-дакументацыйнай работы і кантролю за выкананнем дакументацыі кіравання спраў райвыканкама;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне раёна і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння Ткачэнка Міхаіл Міхайлавіч — былы механізатар саўгаса “Рыдамльскі”, кавалер ордэнаў Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.
* * *
За шматгадовую добрасумленную працу Ганаровай граматай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны Гендзік Пётр Сямёнавіч — брыгадзір трактарна-паляводчай брыгады УП “Талачынская Навінка”.