Пачатак вучобы — гэта свята

9 сентября 2013 14:48

Хоць настаўніцкая канферэнцыя носіць у першую чаргу дзелавы характар, але яна заўсёды праходзіць у святочнай атмасферы. Спрыяе гэтаму сама сутнасць падзеі — чарговая сустрэча пасля доўгага перапынку з любімай працай, з калегамі, з дзецьмі. А значыць, арганізацыя і правядзенне пасяджэння таксама не павінны абмяжоўвацца толькі агучваннем дакладаў. Педагогі — усе людзі творчыя, таму зрабіць для сябе свята ім зусім не цяжка. У перапынках паміж інфармацыйнымі паведамленнямі на сцэне выступалі з рознымі забаўляльнымі нумарамі (песні, танцы, тэатралізаваныя сцэнкі, паказальныя выступленні    спартсменаў) дарослыя і дзеці — настаўнікі і іх выхаванцы. Напрыклад, вельмі дасціпную гумарыстычную пастаноўку прапанавалі слаўнаўскія настаўнікі, праявіўшы фантазію і зірнуўшы на сучасную школу вачамі Піфагора і Архімеда. Юныя спартсмены дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, якія займаюцца грэка-рымскай барацьбой, уразілі прысутных, прадэманстраваўшы некаторыя прыёмы, хаця, як было адзначана, гэта яшчэ даволі мяккі варыянт таго, што адбываецца на спаборніцтвах, калі ідзе сапраўднае змаганне.

Заўсёды непаўторныя, поўныя прыемнага ўзрушэння хвіліны, калі на сцэну выходзяць маладыя спецыялісты. Незабыўны момант для іх саміх, імгненне настальгіі для старэйшых калег, якія іх сустракаюць.

Прыемная частка праграмы — уручэнне ўзнагарод. За добрасумленную плённую працу ў сістэме адукацыі Ганаровай граматай упраўлення адукацыі аблвыканкама з выплатай грашовай прэміі ўзнагароджана Рагоўская Тамара Уладзіміраўна, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму. За добрасумленную плённую працу, поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з выплатай грашовай прэміі ўзнагароджаны наступныя педагогі і тэхнічныя спецыялісты: Шыпалава Ірына Міхайлаўна, настаўнік фізічнай культуры Гаршчэўшчынскай базавай школы, Перапечкіна Аляксандра Мікалаеўна, дырэктар Азерацкай базавай школы, Краўчанка Таццяна Анатольеўна, загадчык склада гаспадарчай групы аддзела адукацыі, спорту і турызму, Засько Тамара Фёдараўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці УА “Усвіжбукскі дзіцячы сад — сярэдняя школа”, Ермалаева Алеся Аляксееўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гарадской школы № 1, Лугаўцова Святлана Міхайлаўна, сацыяльны педагог УА “Друцкі дзіцячы сад — базавая школа”, Малашкевіч Зінаіда Паўлаўна і Чацвярэнька Іна Анатольеўна, выхавацелі дзіцячага сада №2 гарпасёлка Коханава, Раманкевіч Таццяна Мікалаеўна, намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы раённай гімназіі, Какошкіна Валянціна Васільеўна, намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы гарадской школы №1, Давыдава Іна Іванаўна, выхавацель Славенскага дзіцячага сада, Барысенка Алена Віктараўна, настаўнік-дэфектолаг дзіцячага сада №1 гарпасёлка Коханава, Рэманюк Наталля Аляксандраўна, выхавацель гэтага ж сада, Мішкарудная Валянціна Іванаўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры Забалацкай сярэдняй школы, Пешчур Святлана Віктараўна, настаўніца пачатковых класаў гэтай жа школы, Обухава Таццяна Аляксандраўна, настаўніца рускай і беларускай моў і літаратур Слаўнаўскай сярэдняй школы, Шылала Галіна Рыгораўна, дырэктар Талачынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, Уласенка Людміла Сяргееўна, настаўніца пачатковых класаў Коханаўскай сярэдняй школы, Сопіна Галіна Паўлаўна і Пяцігорац Вера Мітрафанаўна, выхавацелі дзіцячага сада № 1 горада Талачына.

Навучальны год пачаўся, празвінелі першыя званкі, прайшлі першыя ўрокі. Наперадзе — чарговы этап сталення вучняў і ўзбагачэння вопыту, павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў. Няхай жа ўсім хопіць зараду бадзёрасці і энтузіязму для выканання пастаўленых задач, увасаблення ў жыццё ўсіх планаў і мараў.

У. МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене