Няўжо аўтамабілісты асуджаныя вечна “пераплываць” праз лужыну?

15 октября 2013 15:38

Чаму гэты аўтамабіль (на здымку) раптам панесла на сустрэчную паласу? Здагадацца няцяжка: там лужына не такая глыбокая, ёсць нават вузенькая палоска голага асфальту, вось вадзіцель і вырашыў, што так будзе больш бяспечна (бо хто ведае, што там пад вадой — якая ямка ці камень?). Хаця на самай справе, пазбягаючы адной небяспекі, ён стварае іншую: дарога ідзе на пад’ём, і няма гарантыі, што адтуль не выскачыць на вялікай хуткасці сустрэчная машына.

Талачынскія аўтамабілісты, несумненна, адразу пазналі гэтае месца — упа-дзіна на дарозе Талачын — Круглае пад чыгуначным мостам. Дарэчы, падчас дажджу лужына тут стаіць значна шырэйшая і глыбейшая, чым на фота-здымку, і тады яе ніяк не аб’едзеш, а калі б узнікла неабходнасць адчыніць дзверы (напрыклад, матор заглох і не заводзіцца), то і вады ў салон зачарпнуў бы.

Відавочна, што ўпадзіна зроблена тут знарок, каб забяспечыць праезд пад мостам транспартных сродкаў з вялікай вышынёй. Хто і калі прыняў такое рашэнне, вырашыў адну праблему, стварыўшы на тым самым месцы другую, высветліць было б цяжка, спатрэбілася б праводзіць невялікае гістарычнае да-следаванне мясцовага маштабу. Ды і цікавіць нас у першую чаргу іншае пытанне — ці можна неяк выправіць становішча, пазбавіцца ад гэтага возера пад мостам? З просьбай даць кампетэнтны каментарый мы звярнуліся да Зайкова В. Д., начальніка ДЭУ-38 (г. Сянно), якое займаецца абслугоўваннем гэтай дарогі.

— Калі мы прымалі яе на абслугоўванне, у 2000 годзе, яма тут ужо была, — расказаў Васіль Дзмітрыевіч. — Праблема нам вядомая, гэта наш пастаянны галаўны боль. І як яе вырашыць, я не ведаю, падняць дарожнае палатно нельга, вышыня праезду зменшыцца, забяспечыць сцёк вады таксама нельга, тут нізіна.

— Дык што ж рабіць? — спыталі мы, не верачы, што ўсё так безнадзейна.

Субяседнік не стаў цешыць нас ілюзіямі, падманнымі спадзяваннямі:

— Даводзіцца прызнаць, што зрабіць тут практычна нічога немагчыма.

А ўсё ж не верыцца. Так, толькі сіламі дарожнікаў сапраўды нічога не зробіш, няма ў іх распараджэнні кадраў, якія маглі б распрацаваць нейкі спецыфічны, нестандартны праект, няма тэхнікі, з дапамогай якой гэты праект можна было б рэалізаваць. Але, можа, варта прыцягнуць да вырашэння праблемы іншыя ведамствы, абмеркаваць яе разам з якімі-небудзь будаўнічымі арганізацыямі, жыллёва-камунальнай службай, меліярацыяй? Што перашка-джае, напрыклад, размясціць пад зямлёй вялізны рэзервуар для збору вады з гэтага праклятага месца і пасля адпампоўваць яе? Зусім недалёка ад моста знаходзіцца каналізацыйная помпавая станцыя, якая гоніць сцёкі на гарадскія ачышчальныя збудаванні, — магчыма, і яе можна было б тут неяк задзейнічаць. Зразумела, усё гэта фантазіі і разважанні дылетанта, неспецыяліста, але няхай спецыя-лісты, кампетэнтныя службовыя асобы прапануюць свае больш рэалістычныя і, галоўнае, эфектыўныя варыянты — каб праблема ўсё ж такі рашалася, а не псавала нам па-ранейшаму жыццё і не заставалася ў нашай свядомасці як вечная і непераадольная.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене