Праца, стаўшая жыццём

21 октября 2013 13:09

Хутка Рыгор Шкрэдаў, вадзіцель УП “Племзавод “Рэканструктар”, адзначыць свой пяцідзесяцігадовы юбілей. Сціплы, ён ніколі не згаджаецца на нейкае інтэрв’ю для газеты. І гэта, напэўна, адзінае, у чым ён адмаўляе ў просьбах іншым людзям.

Але ж ведаючы яго не адзін год, бачачы гэтага чалавека ў працы, можна толькі па ўласных назіраннях, водгуках сяброў і калег расказаць аб Рыгору шмат цікавага, бо ён як асоба перш за ўсё раскрываецца праз учынкі, справу. Хлопцы, мужчыны — механізатары і вадзіцелі — ведаюць яго характар, ён не дазволіць у рабочы час сядзець склаўшы рукі сабе і іншым. Адной толькі прысутнасцю побач. Ёсць у Рыгора Рыгоравіча для гэтага і цудадзейныя словы: “У мяне з’явілася свабодная хвіліна, можа, у чым дапамога трэба?” Як правіла, чалавек на такі зварот рэагуе, разумеючы, што яшчэ ўсур’ёз не ўзяўся за справу, а тут сам Рыгор звярнуў на цябе ўвагу, які сваім прыкладам паказвае, што, узяўшыся рабіць, трэба рабіць. А вось ад яго парады, прафесіянальна зробленай падказкі не адмаўляюцца. Адкуль у яго такія дар і інтуіцыя — не ведае і сам. Ніхто з родных з тэхнікай не быў блізка звязаны. Крыху перадалося ад сяброў, у якіх бацькі былі механізатарамі, а больш ад уласнага жадання да ўсяго дайсці сваім розумам. Мог дома і па электрыцы неабходнае зрабіць, веласіпед і матацыкл адрамантаваць, бытавыя электрычныя прыборы.

Вучыўся добра, па фізіцы, працоўным навучанні атрымліваў выдатныя адзнакі. Калі заканчваў сярэднюю школу №1 у Талачыне, не вагаўся, пайшоў у прафтэхвучылішча ў Коханаве. І вось амаль ужо трыццаць год, з нязначным перапынкам падчас службы ў арміі, Рыгор Шкрэдаў не змяняе свайму выбару, той сваёй улюбёнасці, якая прывяла яго на працу ў вёску, у сельгаспрадпрыемства. Асноўны яго абавязак — гэта падвозіць лю-дзей на працу і ў канцы дня адвозіць дадому на мікрааўтобусе. А на працягу дня яшчэ і дастаўка абедаў у поле механізатарам, жывёлаводам, паездкі за запчасткамі, па справах вытворчых — у Оршу, Віцебск, Мінск і Магілёў і г. д. Пералічыць тут усё немагчыма, бо пытанняў дзясяткі, узнікаюць яны нечакана, і лепш, чым ён, ніхто іх і не разблытае. Вось чаму і прыходзіцца Шкрэдаву ў пастаяннай гатоўнасці трымаць свой аўтамабіль. Да прыкладу, звечара ён увесь разабраны, а ўжо раніцай трэба быць у Мінску. Нікому і ў галаву не прыйдзе, што Рыгор не выйдзе ў рэйс. Будзе рабіць ноч, але ў вызначаны час усё будзе пастаўленае і падрыхтаванае да выезду.

Прыходзіць вясна — ён перасаджваецца на самаходны апырсквальнік “Дзвіна”. Атрымалі яе з завода з рознымі праблемамі — то рухавік абаротаў не набіраў, падшыпнікі не вытрымлівалі, штангі былі не тыя, трасы не трымалі… Шкрэдаў узяўся, усё зрабіў, прычыны і слабыя месцы знайшоў, да чаго не маглі даўмецца і завадчане.

Прыйшоў у гаспадарку КВК-800 — перайшоў Рыгор рыхтаваць кармы, убраў адзін усю кукурузу. Залюбуешся міжволі, як ён працуе. Машына паслухмяна рэагуе на кожны яго рух, бо ён яе літаральна праслухоўвае, прасвечвае сваім уважлівым зрокам і слыхам.

— Яго паважаюць усе ў вёсцы, на прадпрыемстве, — расказвае Уладзімір Шайтанаў, — з тэхнікай ён на “ты”. Любіць яе, разумее — і яна яго не падводзіць. У мяне ён, калі я рабіў на прадпрыемстве галоўным аграномам, быў вадзіцелем. Не прыпомню выпадку, каб машына калі падвяла. І так адказна Рыгор Рыгоравіч адносіцца да кожнай тэхнікі, што яму даручаюць. Ён сапраўдны майстар, універсал. Рабіў і на аўтамабілі МАЗ, “газонах”, на легкавых машынах…

Шмат прапаноў было Рыгору Шкрэдаву перайсці ў горад. Маўляў, будзе прасцей, не будзеш укалваць, як у сваім “саўгасе”, дадзім зарабіць. Ён толькі моўчкі слухае салодкія размовы пра райскае жыццё, калі не трэба рабіць, але ўсё будзеш мець, і робіць свае вывады. Не трэба такіх ільгот, не прывык мець не працуючы, не робячы. Ведае, што нішто сапраўднае не даецца без працы. Бо пражыў у ёй жыццё, прыгожае і радаснае. Калі ўмееш радавацца зробленаму, бачыш яго вынікі — ці ж гэта магчыма на што змяніць. У гэтым душа і характар Рыгора Шкрэдава, і менавіта за гэтае яго цэняць, паважаюць. За сціпласць і дабрыню, надзейнасць, чалавечую прыгажосць.

В. БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 6.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Праца, стаўшая жыццём, 6.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене