Канцэрт для састарэлых далі вучні Коханаўскай школы

22 октября 2013 20:55

На мінулым тыдні тэрытарыяльнае аддзяленне кругласутачнага прабывання адзінокіх састарэлых у Коханаве наведалі вучні мясцовай школы. Дастаткова было толькі паглядзець на радасных, шчаслівых дзяцей у яркіх сцэнічных касцюмах, каб прыўзняць уласны настрой. А калі палілася музыка, загучалі песні, пайшлі скокі і прытопы — з’явілася на вуснах гледачоў усмешка, з якой яны не развітваліся на працягу ўсёй гадзіны, пакуль ішоў канцэрт.

— Мы рады за сваіх выхаванцаў, — заўважыла педагог-арганізатар Коханаўскай сярэдняй школы Ала Канстантінаўна Коласава, — што яны з дзіцячай непасрэднасцю ўспрымаюць неабходнасць сваіх творчых сустрэч са састарэлымі людзьмі. Нікога не трэба ўгаворваць выступіць на сцэне. А як выступаюць, як зачароўваюць, бо адчуваюць, што іх слухаюць, захапляюцца песнямі і танцамі, вершамі ў іх выкананні. Падбіраем і адпаведны узросту слухачоў рэпертуар, у асноўным гэта народныя песні…

Тут дзетак заўсёды чакаюць. Для пажылых людзей, многія з якіх адзінокія, яны як свае родныя ўнукі. Натуральна, што і падрыхтоўка да такіх сустрэч адпаведная. Кожны танцавальны нумар давялося глыбока прадумаць настаўніцы музыкі Таццяне Леанідаўне Левановіч. Затое, як сардэчна рэагавалі гледачы на кожны рух самадзейных артыстаў, а гэта вучні 4, 6, 8 і 11 класаў, пры выканні імі “Сударыні” і “Беларускага танца”. Захапіла і выкананне песень “Бабушки-старушки”, “Цячэ вада ў ярок”, салістамі якім акампаніраваў Мікалай Мікалаевіч Вараб’ёў і Вікторыя Пілінёнак, вучаніца 4 класа, спецыяльна для Ганны Андрэеўны Красоўскай, якая сама раней вучыла дзетак у школе, прачытала верш “Наша бабушка”.

І падалося бабулям і дзядулям, штот яны перанесліся ў той непаўторны час свайго жыцця, калі і спявалася, і танцавалася самім, калі была радасць ад сустрэч у вёсцы з дзятвой, былі самі маладыя. Святочныя хвіліны ў гэты будзённы дзень яшчэ раз пераканалі ў тым, як гэта добра быць разам, не  цурацца людзей з няпростым лёсам, выхоўваць міласэрнасць і дабрыню ў сэрцах дзяцей канкрэтнымі ўчынкамі.

— Мы дамовіліся з артыстамі і дырэктарам школы Міхаілам Міхайлавічам Татарановічам, — зазначыў загадчык аддзялення Аляксандр Якаўлевіч Кажадуб, — што і ў бліжэйшы час зноў арганізуем сустрэчу, так неабходную ўсім нам. Спадабалася дзецям, са слязьмі на вачах праводзілі іх пасля канцэрта нашы падапечныя. І яшчэ доўга ўвечары ўспаміналі, што недарэмна яны пражылі сваё жыццё. Такімі прыгожымі і добрымі растуць нашы дзеці…

В. БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене