Пытанне догляду могілак застаецца праблемным

22 октября 2013 16:17

На балансе Коханаўскага сельвыканкама ў цяперашні час знаходзіцца 27 могілак, на балансе ДП “Коханава-ЖКГ” — 15. Зразумела, спецыялізаванай арганізацыі лягчэй падтрымліваць гэтыя аб’екты ў парадку, у той час як выканкаму даводзіцца абыходзіцца сіламі аднаго чалавека — рабочага па добраўпарадкаванні.

— Практыка паказвае, што абкасіць могілкі трэба, бывае, разы тры на год, — расказвае старшыня сельвыканкама Барышаў М. Я. — Калі аддаваць на кожныя могілкі дзень, то амаль месяц пойдзе толькі на адно абкошванне. А яшчэ ж неабходна займацца і населенымі пунктамі. У ідэале, каб забяспечыць падтрыманне могілак ва ўзорным парадку, патрэбна было б мець для выканання адпаведных работ чалавек 5-6. А так, пры цяперашнім становішчы, мы паспяваем правесці абкошванне адзін раз у сезон.

Дзеля параўнання мы наведалі тры месцы апошняга зямнога прытулку людзей: два каля Вялікага Высокага (знаходзяцца на балансе выканкама) і адно каля Коханава (абслугоўваецца мясцовымі камунальнікамі). Коханаўскія могілкі аказаліся, як і можна было чакаць, больш дагледжанымі: няма аварыйных дрэў, моцная жалезная агароджа (толькі, праўда, іржавая). А вось тыя, што размяшчаюцца недалёка ад Вялікага Высокага, “упрыгожаныя” засохлай расліннасцю (трухлявыя дрэвы, кустоўе, баршчэўнік), і агароджы іх яўна просяць рамонту.

Даўняя праблема, уласцівая не толькі тэрыторыі Коханаўскага Савета, як відаць, застаецца актуальнай. І, напэўна, для яе пераадолення спатрэбіцца прыняцце нейкага рашэння на больш высокім узроўні. Мясцовым жа выканкамам можна параіць весці больш актыўную прапагандысцкую работу з насельніцтвам, арганізоўваць суботнікі, бо стан могілак з’яўляецца паказчыкам не толькі ўзроўню прафесіяналізму органаў улады і камунальных прадпрыемстваў, а яшчэ і нашай агульнай культуры.

С. АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: фрагмент могілак каля Вялікага Высокага.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене