Дохлы кот і начны прытулак для п’яніц у цэнтры горада

22 октября 2013 13:27

Абурэнне дзвюх жыхарак першага пад’езда дома №4 па вуліцы Лузгіна ў Талачыне было такім моцным, што іх скаргі пачула праз зачыненае акно яшчэ адна жанчына і, адчыніўшы раму, далучылася да размовы.

— Дохлы кот валяецца, учора каля самага пад’езда быў, сёння нехта далей адсунуў!

— Смецце з газона мы ўсё лета зграбалі ў кучу на дарогу, а яго так ніхто і не забраў, вось ужо машыны раз’ездзілі, утрамбавалі!

Уздоўж бардзюра сапраўды ляжыць засохлая маса — перамяшаная з граззю трава.

Заходзім у пад’езд. Субяседніца праводзіць рукой па краі лесвічнага марша — застаюцца палосы, такі слой пылу тут сабраўся:

— Вось так прыбірае наша прыбіральшчыца.

Абгрунтаванасць прэтэнзій да камунальных службаў відавочная. Хаця ёсць над чым задумацца і самім жыхарам, бо і яны робяць немалы ўклад у стварэнне антыса-нітарыі.

— Бачыце вунь таго ката каля суседняга пад’езда? Чаму ён галаву задраў? Чакае, што зараз праз акно есці яму скінуць. І вось адсюль, з гэтага акна, таксама скідваюць. Няхай бы ім камунальнікі штрафу за гэта далі! І газон забруджваюць, і кашэчы прытулак тут зрабілі, мы з унукамі баімся на двор выйсці, каля пад’езда пагуляць — блохі скачуць!

У пад’ездзе валяецца поліэтыленавы пакет з разбітай бутэлькай унутры і яшчэ невядома чым (кранаць яго рукамі, каб раскрыць і разгледзець больш уважліва, зусім не хочацца). Побач, здаецца, світар, а можа, і проста ануча. Жанчыны расказваюць:

— Сёння ноччу нейкая п’яніца раўла на ўсю ваколіцу, пабудзіла ўсіх, у пад’езд ламілася. Што за яна, не ведаем. І вось нехта ж адчыніў ёй, упусціў! Пасля яе гэтыя лахманы тут і засталіся, не ведаем, што рабіць, дакранацца брыдка.

Што тут параіш? Калі сапраўды ўсё было менавіта так — крыкі і “ламанне” ў пад’езд, — то трэба было міліцыю выклікаць, а не дзверы адчыняць. А наконт катоў лепш усё ж дамовіцца, усе дарослыя, разумныя людзі, павінны разумець, што брудзіць пад вокнамі свайго дома — гэта, мякка кажучы, несур’ёзна.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене