Новы асфальт, чыстыя вуліцы і тры тысячы кветак

23 октября 2013 17:17

Вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні зроблены за апошні час у Коханаве. Некаторыя змены заўважныя, адразу кідаюцца ў вочы (асфальтаванне вуліц, рамонт фасадаў дамоў і інш.), іншыя могуць і не трапіць у поле зроку, але ад гэтага яны не становяцца менш важнымі. Так, напрыклад, у працэсе добраўпарадкавання пляжнай зоны пры дапамозе вадалазаў былі падняты затопленыя калісьці пантоны, аб якія, здараліся выпадкі, падчас купання траўміраваліся дзеці.

Больш падрабязна расказаць аб зробленым і аб далейшых планах мы па-прасілі намесніка дырэктара жыллёва-камунальнага прадпрыемства “Коханава-ЖКГ” Шабрына С. Ц.

— За 8 месяцаў нашы затраты на бягучае ўтрыманне пасёлка склалі 88 мільёнаў рублёў (з іх 63 мільёны — бюджэтныя сродкі), затраты на вулічна-дарожнае ўтрыманне — 839 мільёнаў. Дарэчы, хачу адразу сказаць, што дарогі — гэта самая вялікая праблема, якая стаіць перад намі. Гэтыя віды работ патрабуюць значных фінансавых затрат. Асабліва востра праблема адчуваецца ўнутры кварталаў. Калі на цэнтральных вуліцах — Аршанскай, Старасельскай — асфальт яшчэ цярпімы, то праезды і пляцоўкі паміж дамамі патрабуюць месцамі нават капітальнага рамонту. Ямачны мы робім кожны год, але гэтыя лапіны хутка рассыпаюцца. Ды і бардзюры патрабуюць замены, устанаўлівалі іх больш за 40 гадоў таму. І такія планы ў нас ёсць — узяцца за рамонт дарог і пляцовак унутры кварталаў, пасля таго, як закончым работу з фасадамі.

— А ў якім стане знаходзяцца фасады, якія першачарговыя задачы па прывядзенні іх у парадак?

— На сённяшні дзень яны якраз амаль што ўсе ўжо даведзеныя да ладу. Да канца года мы заканчваем адзін дом і прыступаем да падрыхтоўчых работ на іншым, апошнім нашым доме, якому патрабуецца рамонт фасаду, нумар 3Б (завяршаць будзем ужо ў наступным годзе). Ва ўсіх астатніх фасады мы прывялі ў належны стан, толькі яшчэ ў доме нумар 15А таксама ў наступным годзе зробім цеплавую рэабілітацыю бакавых фасадаў, у цяперашні час рыхтуем праектную дакументацыю. Рамонт фасадаў — вельмі важнае для выгляду населенага пункта мерапрыемства, бо калі дом шэры і аблуплены, то ні пасадка кветак, ні ўстаноўка новых бардзюраў не надаюць яму прывабнасці, утульнасці. Нагадаю, што гэты від работ не абмяжоўваецца толькі фарбаваннем. Гэта яшчэ і прывядзенне ў парадак прылеглай тэрыторыі (агаро-джы, лавачкі, клумбы), рамонт адмосткаў, швоў, панэлей, замена пры патрэбе балконных экранаў, і тады ўжо — фарбаванне.

— Давайце вернемся да пытання дарожнага пакрыцця. Нешта ўжо рабілася ў гэтым напрамку?

— Несумненна. У гэтым годзе мы заасфальтавалі праезд ад аптэкі да дома №12 (асфальтавае пакрыццё там настолькі разбурылася, што рамонту не падлягала), заасфальтавалі праезды ад вуліцы Старасельскай да стадыёна і ад стадыёна да лазні. Зрабілі тратуары па вуліцы Аршанскай ад банка да квартала забудовы (у народзе — “Елісейскія палі”).

— Рамонт дарогі — гэта, можна сказаць, разавае мерапрыемства, яно робіцца не кожны дзень. А наколькі паспяхова вам удаецца выконваць бягучыя работы, такія, як уборка, азеляненне, абкошванне?

— Закранаючы гэты бок дзейнасці, я хацеў бы ўспомніць добрым словам двух нашых работнікаў — майстроў Ірыну Арэх і Ірыну Лепяшынскую. Гэтым адказным, добрасумленным спецыялістам належыць вельмі вялікая роля ў пад-трыманні парадку. Прынцыповыя і патрабавальныя да людзей, яны заўсёды самі спраўляюцца са сваімі абавязкамі, і ў іх участак работы кіраўніцтву больш высокага рангу можна нават не ўмешвацца. Мы маем у сваім распараджэнні патрэбную колькасць трымераў, таму не ўзнікае праблем з абкошваннем. Калі здараюцца нейкія факты вандалізму, ну, напрыклад, падвескі з кветкамі нехта паламаў, прымаем меры адразу. Дарэчы, наконт кветак, сёлетняй вясной мы высадзілі іх тры тысячы штук.

— І па вашым расповедзе, і па выглядзе пасёлка адчуваецца, што ў сваёй дзейнасці вы арыентуецеся не толькі на тое, каб забяспечваць належнае функцыяніраванне ўсіх жыццёва неабходных сістэм, камуні-кацый, але яшчэ і вялікую ўвагу ўдзяляеце эстэтычнаму боку, імкняцеся, каб створаныя або адрамантаваныя вамі аб’екты не толькі выконвалі свае функцыі, а яшчэ і радавалі вока, каб чалавеку было прыемна знаходзіцца каля свайго дома, ісці па вуліцы…

— Канечне, па меры неабходнасці да гэтага трэба імкнуцца, парадак і прыгажосць, гармонія — з’явы, цесна ўзаемазвязаныя і вельмі важныя ў жыцці кожнага чалавека.

Гутарыў У. МІХАЙЛАЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене