Ім сумаваць некалі

24 октября 2013 18:44

А калі сумаваць некалі, узгадаліся калісьці пачутыя словы, то і старэць няма калі. І ўсплылі яны ў памяці, калі вялася наша ажыўленая, цікавая сваімі рознымі паваротамі, гутарка з жыхаркай вёскі Рафалова, ветэранам працы, яна ўзнагароджана і аднайменным медалём, Антанінай Фадзееўнай Шастак. Дапамагала нам у гэтым і прыехаўшая да сястры на малую радзіму з Санкт-Пецярбурга малодшая сястра Надзея.

А мэтай сустрэчы з імі было ўзгадаць, як праходзіла іх жыццё ў цяжкі, галодны пасляваенны час, што асобныя з іх, старэйшыя, перажылі ў вайну. А таксама — што і дапамагло хутка залячыць нанесенныя разбурэннем раны, як перажываліся людскія страты. Менавіта пра гэтую сям’ю прасілі нас расказаць і цяперашні жыхар вёскі Станіслаў Самуйлавіч Гайкоў, і Міхаіл Уладзіміравіч Радзько, які тут нара-дзіўся і пражывае зараз у Талачыне.

І вось мы ў Рафалове, каля дома, дзе пражывае Антаніна Фадзееўна. Усё вакол чыстае, прыбрана ў садзе і агародзе, парадак у двары. Па няпісаным законам гасціннасці нас ветліва сустракае гаспадыня, прыпыняючы брэх сабакі ласкавым: “Ну, хопіць…”

А ўжо на парозе ў першай палавіне дома сустракала яшчэ адна Фадзееўна, у вёсцы яе з павагай называюць “ленінградкай”.

Адчувалася шчырая вясковая клапатлівасць, амаль разгубленасць: што гэта з рэдакцыі да нас завіталі, ці што можа здарылася, па праблемах якіхсьці да нас зазірнулі… Але найперш прапанова пачаставацца яблыкам са свайго саду, гарбатай з набору ягад і траў, сабраных сваімі рукамі. Ды больш заварожвала слова, шчырае, сакавітае, гаваркое, ідучае з глыбіні душы гэтых лю-дзей. Заўсёды не перастаю здзіўляцца, як прыгожа, вобразна і метка ўмеюць выказваць свае думкі і пачуцці жыхары вёскі, якія шмат пабачылі і перажылі на сваім вяку, якім было не да кніжкі, вучобы ў школе, але якое багацце духоўнае яны засвоілі праз працу, уменне ўсё рабіць сваімі рукамі.

— Дзяцінства маё, — пачала размову Антаніна Фадзееўна, — лепш і не кранаць. Года мне не было, як пачалася вайна. Дзесьці з трох год у памяці нешта трымаецца. Стаіць перад вачыма нашая зямлянка, дзе мы, калі немцы спалілі частку вёскі, жылі з мамай і маім старэйшым братам. Я баялася заходзіць у яе, у тыя цемру, сырасць, якія выцягвалі з цела ўсё цяпло. Не ратавала і складзеная на свой манер невялічкая грубка. І вельмі запомнілася, было мне ўжо чатыры гады, як нехта паклікаў маму, мы выйшлі з зямлянкі, і кінулася ў вочы, што на павозцы сядзіць без ног мужчына, а чужая, незнаёмая мне цётка ўдакладняе прозвішча, імя мамы, а яна бяжыць, абдымае мужчыну, наўзрыд плача, а цётка, гэта была медыцынская сястра, якая суправаджала бацьку ажно з горада Рыбінска, што ў Расіі, на рацэ Волзе, даводзіла; “Возьмеце такога — дык пакіну, не возьмеце — павязу яго назад, як было мне і загадана зрабіць”.

Залілася мама слязьмі. Як жа не возьмеш, свой, родны, любімы, адзіны для яе і для нас. У думках не магло такога з’явіцца. Было гэта якраз у 1945 годзе, улетку. Сенакос у самым разгары. Глядзець не было сіл, як ён, учарашні франтавік, перажываў, што не можа разам з усімі ўключыцца ў працу, яго, любімую працу, якой з ахвотай займаўся да вайны. Хутка дабіўся, што яму зрабілі пратэзы. Цяжка давалася пачаць хадзіць зноў, але па восені ўжо ён адвозіў льняныя снапы на сцелішча, лоўка падхопліваў мяшкі са збожжам. А праз год ішоў у агульнай грамадзе з касой, не адставаў ад іншых мужчын і маладых хлопцаў, браў рукамі лён. На нагах было стаяць немагчыма, дык ён прызвычаіўся выконваць розныя работы стоячы на каленках. Яму лягчэй давалася і хадзіць на каленях…

Вось якое было яно, іх дзяцінства. Ды мужнасці, працавітасці і цярплівасці вучыліся менавіта ў бацькоў. У 1946 годзе Фадзей Яфрэмавіч вырашыў будавацца. Зімой нарыхтавалі лесу, а ў цёплыя дні сабраліся разам вяскоўцы і па-ставілі ім новую хату. Так у рэшце рэшт перабраліся з зямлянкі, а ў 1947 годзе ў гэтай хаце нарадзілася На-дзея. Яна і зараз, бацькоўская, стаіць амаль што насупраць гэтай, якая ўзво-дзілася ўжо для сям’і дачкі, — Антаніны і яе мужа Мікалая Шастака.

— Нашага бацьку, — гавораць Антаніна і Надзея Фадзееўны, — людзі вельмі паважалі. Ён ніколі не падкрэсліў, што інвалід, вайну прайшоў. Рабіў на роўных з усімі. А яшчэ яму як інваліду выдаваўся конь, дык не было таго, каму бацька не дапамог бы. Адказна адносіўся да кожнай просьбы — дроў прывезці, агарод узараць, да бальніцы пад’ехаць… Таму і ў калгасе, і ад людзей яму была ўвага. Мама рабіла ў паляводстве, яе цанілі, што ўсё ўмела, ніколі не скар-дзілася на жыццё. Праўда, бацька пражыў мала, 60 год толькі, вайна адняла ўсё яго здароўе…

Іх брат Міхаіл, ён 1936 года нараджэння, у сярэ-дзіне 50-х гадоў паехаў у Ленінград. Там і застаўся жыць, атрымаў прафесію. Калі пайшоў з жыцця, сям’я прывезла яго пахаваць на радзіме, на могілках у Стуканах.

Услед за Міхаілам паехала ў Ленінград і Надзея, гэта было ўжо ў 1963 го-дзе. Вывучылася на эканаміста, усё сваё жыццё працавала па гэтай спецыяльнасці.
Калі Антаніна закончыла 7 класаў школы ў Валосаве і падзялілася планамі з маці, Пелагея Іванаўна не падтрымала намер дачкі. — З кім жа я застануся, — разважала, — патрэбна твая дапамога…

Так і засталася ўчарашняя выдатніца вучобы ў школе жыць і працаваць у вёсцы. Пайшла даглядаць цялятак на мясцовую ферму. У 1958 годзе выйшла замуж, праз год нарадзіўся сын Мікалай, а ў 1962 го-дзе — дачка Галіна.

Яны, Антаніна Фадзееўна і Лідзія Фёдараўна Радзько, і трымалі гэтую ферму ў Рафалове. Грузілі, вазілі, касілі — і ўсё разам, адкуль толькі і браліся у жанчын гэтыя сілы, энергія, жаданне?!

— Не ведаю, — па-дзяліўся Міхаіл Уладзіміравіч Радзько, сын Лідзіі Фёдараўны, — чаму ўзнагарода абышла маміну сяброўку па працы, яе адзначылі ордэнам Леніна, але ж яны рабілі заадно. Мама часта па-добраму здзіўлялася, як гэты цяжар Анта-ніна Фадзееўна і вытрым-лівала. Вярталася з работы і ўсё цягнула яшчэ і па дамашняй гаспадарцы, муж Мікалай Сямёнавіч рана пайшоў з жыцця.

Дарэчы, пра ўзнагароду сяброўкі Антаніна Фадзееўна не ўспамінала, ніякай крыўды, што была  абдзеленая чымсьці, у яе на сэрцы і блізка няма. Толькі між іншым заўважыла, што рабілі яны за капейкі. З ранняга і да вечара працавала. Не выпадкова ж, што ў мясцовым калгасе імя Мічурына яе інакш і не называлі, як Пашай Ангелінай. А вось заахвочвальнымі паездкамі яе не абміналі. Яна і зараз трымае ў памяці, як упершыню пабывала на экскурсіі ў Ленін-градзе, як у Купалаўскім тэатры ў Мінску глядзела камедыю “Паўлінка”, у Талачыне заслухоўвалася голасам Людмілы Зыкінай.

Сама ж, маючы добры голас, спявала толькі зрэдку. Ляжаў нейкі камень на душы — і было не да спеваў.

Не шкадуе, што засталася дома, у вёсцы.

— Я ж вельмі жывёлу люблю, — заўважыла падчас гутаркі, — кабылку сваю прадавала, дык плакала. Усяго жывога мне шкада. Трымаю зараз козачку, курэй, займаюся кветкамі. А яшчэ сілы свае чэрпаю з прыгажосці сваёй вёскі, зараз пайшло запусценне, каля дамоў няма парадку, але ў нас у Рафалове ў пажылых людзей ён захоўваецца. Толькі ж хочацца, каб усюды ў вёсках было чыста і прыгожа. Нешта мы ўпусцілі, няма ў маладых жадання гэтым займацца. Сэрца баліць, калі бачыш каля дамоў бур’ян. Ды сама не пойдзеш, за ўсіх не зробіш. Вось і да мяне чарга дайшла, што прызначылі ў дапамогу сацыяльнага работніка, адказнага і руплівага Браніслава Міхайлавіча Дзярковіча. Усе ж такі мужчына. Не ўсё мы, жанчыны, можам і ўмеем…

Дзеці пакінулі бацькоў-скае гняздо. Сын і дачка ў Санкт-Пецярбурзе жывуць. Мікалай у ахоўным прад-прыемстве працуе, Галіна — у паліклініцы медсястрой. З радасцю гаварыла Антаніна Фадзееўна, што і ўнучка ў яе дарослая. Яе любіміца Марыйка закончыла ўніверсітэт, робіць эканамістам. Ну, а яна разам з сястрою

Надзеяй, якая часта наведваецца ў Рафалова, трымае сваю сядзібу, даражыць ёю, бо так шмат у яе лёсе звязана з зямлёю яе дзядоў і бацькоў. Адзінай ахоўніцай яе застаецца зараз яна — вялікая працаўніца, сціплы і абаяльны чалавек.

В. БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Октябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram