Совещание руководителей и экономистов “Витебскоблгаза” прошло в Толочине

25 октября 2013 13:07

На базе Талачынскага раёна прайшла вытворчая нарада з удзелам кіраўнікоў і эканамістаў газавых прадпрыемстваў вобласці і кіраўніцтва РУП “Віцебскаблгаз” на чале з генеральным дырэктарам прадпрыемства Пятром Шэршанем.

Падводзіліся і абмяркоўваліся вынікі работы яго структурных падраздзяленняў за студзень — верасень бягучага года. Мерапрыемства праходзіла ў зале пасяджэнняў Дома Саветаў г. Талачына. Яго ўдзельнікі, падзяліўшыся на дзве групы, знаёміліся з вытворчымі і сацыяльна-культурнымі аб’ектамі Талачыншчыны.
Дырэктарскі корпус галіны знаёміўся з унікальнымі і адзінымі на Віцебшчыне прадпрыемствамі машынабудавання — экскаватарным заводам і СП “Святавіт” у Коханаве, прамысловым садам кансервавага завода і фруктасховішчам. Прадстаўнікі эканамічнай службы наведалі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, пазнаёміліся з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай нашага краю і з дзеючай у гэтыя дні фотавыставай Дзмітрыя Іўчанкі “Теряем…”, пабывалі на старажытным Друцкім гарадзішчы. Па словах гасцей, даная нарада ў многім стала для іх адкрыццём для сябе асабіста і мінулага, і сучаснага ў развіцці раёна. Наведванне аб’ектаў, абмен думкамі і ўражаннямі ад убачанага, пачутага пакінулі самыя лепшыя пачуцці ў прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Віцебшчыны.

Для спецыялістаў і кіраўнікоў РУП “Віцебскаблгаз” падобная форма работы, азнаямленне з раёнамі стала ўжо добра напрацаванай практыкай. За апошні час такія мерапрыемствы прайшлі на базе Пастаўскага, Шаркаў-шчынскага, Сенненскага і іншых раёнаў.

Все новости

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Октябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram