Пра шынамантаж трэба падумаць загадзя

9 ноября 2013 16:43

Некаторыя аўтаўладальнікі, напэўна, паспелі ўжо замяніць летнія шыны на зімнія: яшчэ дзесьці ў пачатку кастрычніка ў некаторых СМІ мільганула інфармацыя аб тым, што чакаецца пахаладанне і не трэба марудзіць з “пераабуваннем”.

Праўда, гэтыя прагнозы, як відаць, не паспяшаліся спраўджвацца, і аказалася, што яшчэ як мінімум месяц можна было без асаблівых праблем ездзіць “у летнім рэжыме”. Дарэчы, і аўтамабілісты нібыта прадбачылі гэта — на шынамантажах у апошні час не назіралася вялікіх “міжсезонных” чэргаў, характэрных для восені і вясны. Але ўсё ж наведаць аўтамайстэрню сапраўды лепш загадзя, каб пасля не губляць час.

— Пакуль што ў нас зацішша, вось сёння было пару машын, — расказаў 5 лістапада Аляксандр Шульгін, які абслугоўвае кліентаў у шынамантажнай майстэрні АТП №11, — але з практыкі мінулага года магу сказаць, што як толькі выпадзе першы снег, так адразу кліентаў з’явіцца шмат, нават узнікне чарга.

У майстэрні новае абсталяванне, устаноўленае год таму. Паслугі тут аказваюць уладальнікам легкавых і грузавых аўтамабіляў — усе асноўныя віды работ, акрамя праўкі дыскаў: замена шын і штуцэраў (вентыляў), заклейванне дзірак, балансіроўка, па жаданні кліента — зняцце і ўстаноўка колаў.

Да першага снегу з першымі маразамі, а далей і да сапраўднай зімы часу застаецца ўсё менш. І хутка той, хто своечасова паклапаціўся пра шынамантажныя работы, адчуе, як цудоўна, што ён праявіў такую прадбачлівасць.

С. АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Шульгін і практыкант Аршанскага механіка-эканамічнага каледжа Ягор Бераснякоў.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене