Жыхары і госці райцэнтра мочаць ногі ў лужынах

12 ноября 2013 15:42

Колькі гадоў аўтамабілісты цярпелі нязручнасці з-за глыбокай лужыны пад чыгуначным мостам на выездзе з Талачына ў напрамку Круглага! А нядаўна высветлілася, што для вырашэння праблемы, аказваецца, дастаткова было прачысціць канаву і пакласці трубу, каб забяспечыць адвод вады. Цяпер у дажджлівае надвор’е замест ранейшага “возера” тут утвараецца толькі невялікая, неглыбокая лужына, ды і ад яе, напэўна, можна было б пазбавіцца, падклаўшы крыху асфальту ці, наадварот, зняўшы невялікі слой (гэта ўжо лепш ведаюць спецыялісты, галоўнае — каб яны не сядзелі склаўшы рукі, а праяўлялі ініцыятыву і дзейнічалі).

Дарма, значыць, у адной з нядаўніх публікацый, пры-свечаных гэтай праблеме, мы выказвалі апасенне, што вырашыць яе не ўдасца, — пераацэньвалі, атрымліваецца, маштабы. Праўда, хуткае, лёгкае і эфектыўнае прыняцце мер, мяркуючы па водгуках, якія да нас дайшлі, выклікала ў лю-дзей не толькі задаволенасць, а яшчэ і расчараванне, і насмешкі: думалі, што лужына непазбежная і вечная, а атрымалася, што ліквідаваць яе можна літаральна адным махам — дык навошта ж было столькі чакаць, чаму даўно ўжо не ліквідавалі?!

Разважаючы над гэтай недарэчнай сітуацыяй, пачынаеш заўважаць вакол сябе шматлікія іншыя відавочныя праблемы, на якія, чамусьці, адказныя структуры не спяшаюцца рэагаваць. Узяць, напрыклад, прывычную для ўсіх талачынцаў лужыну каля ўнівермага. Здымак зроблены ў другой палове выхаднога дня, таму вуліца малалюдная, лужыну можна без лішніх клопатаў абмінуць па вузкай палосцы голага асфальту. А паспрабуйце прайсці тут у працоўны дзень, калі ідзе моцны дождж (або вясною, калі растае снег)! Вада можа даходзіць да самай сцяны ўнівермага, і нават аднаму чалавеку праціснуцца цяжка, не кажучы ўжо аб тым, каб размінуцца некалькім (таму людзям даводзіцца хадзіць па краі клумбы — па бардзюры). Аналагічная карціна назіраецца на супрацьлеглым баку вуліцы на ўчастку тратуара ўздоўж сквера паміж плошчаю і аўтобусным прыпынкам.

За апошніх некалькі гадоў на розных вуліцах райцэнтра праводзіліся і ямачны рамонт, і поўнае асфальтаванне, у тым ліку і паблізу ад гэтых двух праблемных месцаў. Знаходзіліся і сродкі, і падрадчыкі, а вось кінуць некалькі шуфляў асфальту ў гэтыя жалю вартыя ямкі ў самым цэнтры горада, у самых людных месцах — не атрымалася? Ці, можа, ніхто і не спрабаваў, не падымаў гэтае пытанне? Як бы там ні было, а факт застаецца фактам: жыхары і госці райцэнтра з-за чыёйсьці нядбайнасці і безыніцыятыўнасці вымушаны скакаць праз лужыны, а нярэдка, калі вады становіцца занадта шмат, — проста мачыць ногі

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Жыхары і госці райцэнтра мочаць ногі ў лужынах, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене