Нават проста седзячы дома, можна стаць ахвяраю ліхача

13 ноября 2013 16:09

Жыхары дома № 38 па вуліцы Касманаўтаў у Талачыне не ведаюць спакою ні днём, ні ноччу – пастаянна чакаюць дарожна-транспартнага здарэння, якое можа нават пазбавіць іх даху над галавой. І добра, калі пры гэтым ніхто не загіне і не пакалечыцца.

Дом знаходзіцца па павароце. У канцы кастрычніка ў гэты паварот не ўпісалася легкавая машына, зляцела з дарожнага палатна, збіла слуп лініі электраперадачы і пашкодзіла агароджу.

– Гэта ўжо трэцяе падобнае ДТЗ, – расказвае гаспадар дома. – Аднойчы машына знесла плот і праляцела за нейкіх паўметра ад дома, другі раз, здарылася гэта зімою, аўтамабіль быў затрыманы вялікім пластам снегу, так што мы не пацярпелі. Але дзе гарантыя, што здарэнне калі-небудзь не паўторыцца зноў і што абыдзецца яно без чалавечых ахвяр? А што калі машына ўпішацца нам у сцяну? Ці слуп на дах паваліць?

Сітуацыю з гэтым праблемным домам ужо вывучалі прадстаўнікі раённай дзяржаўтаінспекцыі і жыллёва-камунальнай службы – і прыйшлі да высновы, што адзіным сродкам прадухілення небяспечных здарэнняў тут можа стаць стварэнне штучнай няроўнасці на дарозе (“ляжачы паліцэйскі”). Устанавіць, напрыклад, адбойнікі (жалезныя барты), як на трасе, нельга, бо ў выпадку лабавога сутыкнення з імі вадзіцель, хутчэй за ўсё, загіне.

На момант, калі адбывалася напісанне гэтай заметкі, пытанне з “ляжачым паліцэйскім” канчаткова вырашана яшчэ не было. А ўвогуле, не трэба было б нічога вырашаць, і ніякай праблемы не існавала б, калі б усе вадзіцелі вытрымлівалі хуткасны рэжым, паводзілі сябе на дарозе разумна і дысцыплінавана.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене