Словы хлебароба, пацверджаныя справамі

16 ноября 2013 15:12

Завітаўшы напярэдадні прафесійнага свята ўсіх сельгасработнікаў на мехдвор кансервавага завода, каб пацікавіцца, чым займаюцца і што плануюць рабіць у бліжэйшай будучыні сёлетнія лідары — перадавікі на ўборцы ўраджаю збожжавых і бульбы, мы змаглі сустрэцца толькі з двума — з Уладзімірам Яршовым (на здымку) і Сяргеем Шнырко.

— Сяргей Скроба зараз працуе ў садзе, Мікалай Тапуноў на тэрыторыі завода, Дзмітрый Будкевіч у водпуску… — пачала пералік дыспетчар.

Нічога дзіўнага, перадавік таму і перадавік, што не сядзіць на месцы, а старанна працуе, або, сумленна зрабіўшы сваю справу, дазваляе сабе адпачыць.

Уладзімір і Сяргей рыхтавалі тэхніку да пастаноўкі на зіму — закончыўшы ўздым зябліва, мылі плугі.

— Цяпер возьмемся за рамонт, — расказалі аб далейшых сваіх задачах. — Тэхніка ў цэлым спраўная, але, зразумела, нешта перагледзець, памяняць, падправіць спатрэбіцца.

Уладзімір у хуткім часе таксама збіраецца пайсці ў водпуск. І ўжо ведае, чым пацешыць сябе, якой любімай справаю зоймецца падчас адпачынку, — будзе рыбачыць.

У лік перадавікоў ён трапляе ўжо не першы год. Сёлета ў маштабах раёна заняў другое месца па намалоце збожжа (1449 тон), а ў катэгорыі маладых механізатараў ён з такім паказчыкам увогуле самы першы.

Ужо чатыры гады за Уладзімірам замацаваны энерганасычаны трактар МТЗ-3022.

— Кажуць, што не кожны механізатар, а тым больш малады, пагаджаецца кіраваць такой машынаю, — звярнуліся мы да субяседніка. — А вы не адчуваеце нейкай незадаволенасці, шкадавання, што ў свой час пагадзіліся перасесці на гэтую тэхніку з маленькага трактарка?

— Ну, калі хтосьці не хоча працаваць на энерганасычнай тэхніцы, то прычына, я думаю, у тым, што на ёй сапраўды трэба працаваць і працаваць, няспынна, пастаянна, заўсёды ў полі знаходзіцца. На тое ж яна і энерганасычаная, каб плугі ды сеялкі цягаць. Калі гаварыць пра мяне асабіста, то я не магу ні на што паскардзіцца, працаю задаволены.

Любіць сваю працу, адчуваць задавальненне ад яе, з году ў год не пераставаць захапляцца ёю, не страчваць азарт, нястомна імкнуцца да новых дасягненняў — шчаслівы чалавек, чыё прафесійнае жыццё напоўнена такімі эмоцыямі. І словы Уладзіміра аб яго адносінах да працы хлебароба пераканаўча пацверджаны справамі — бясконцымі тонамі намалочанага збожжа і гектарамі ўзаранай зямлі, якіх з кожным годам на рахунку маладога механізатара становіцца ўсё больш і больш.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене