С. Смык: Я студэнтка! І гэта гучыць горда

16 ноября 2013 15:20

Здаецца, толькі ўчора я скакала ад радасці, трымаючы ў руках ліст са словамі “Вы залічаны”, а вось ужо на двары лістапад, і з кожным днём набліжаецца, па расказах старшакурснікаў, страшная пара — сесія. Але пачаць хачу не з гэтага.

Вучуся я ў Інстытуце журналістыкі БДУ, спецыяльнасць аўдыёвізуальныя СМІ. Група налічвае 23 чалавекі, з іх (на журфаку гэта адно з самых папулярных пытанняў) — 5 хлопцаў. Наш куратар — Тамара Фёдараўна Лонская, былая сцэнарыст і вядучая “Калыханкі”.

З першага дня ў інстытуце шмат чаго запомнілася. Нам раздалі заліковыя кніжкі і студэнцкія білеты. Мы таксама выбралі старасту. Гэта было цяжэй за ўсё, бо яшчэ ніхто нікога амаль што не ведаў. Першую пару (нязручнае нейкае слова, некаторыя мае аднагрупнікі калі-небудзь па прывычцы кажуць “урок”) праводзіў дырэктар Інстытута журналістыкі Сяргей Валянцінавіч Дубовік. Ён павіншаваў з паступленнем, але сказаў не расслабляцца, бо наперадзе чакаюць розныя іспыты. Пра адзін такі іспыт-эксперымент мы даведаліся ў той жа дзень. Па прычыне таго, што мы будзем навучацца па чатырохгадовай праграме, па тых дысцыплінах, якія “звычайныя” студэнты будуць праходзіць на трэцім курсе, мы ўжо на першым будзем здаваць экзамен. Вось такія нечаканасці. Наступную пару вялі Алег Лепешанкоў, вядучы праграмы “Наши новости”, і Вікторыя Касянюк, рэпарцёр “Белорусского времечка”. Яны шмат расказвалі пра сябе, адказвалі на пытанні, якія не заўсёды былі звязаны з прафесійнай дзейнасцю. Спачатку мы, канечне, здзіўляліся, расказвалі пра такія “зорныя” пары сябрам, на калідоры можна было пачуць з розных бакоў: “Ты ўяві сабе, сам Алег Лепешанкоў!” Але на журфаку няма “не зорак”, як бы гэта пафасна ні гучала. Сярод маіх выкладчыкаў і вядучыя радыё, і кандыдаты навук, прафесары. Чамусьці ўспамінаю ўрокі беларускай мовы ў старэйшых класах. Калі мы пачалі “перавучвацца” па новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, то часта і настаўнікі, і вучні казалі: “Вось бы паглядзець на чалавека, які гэтыя правілы складаў!” А ён тут, побач, на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання.

Так і пачаліся мае студэнцкія будні. Спачатку было цяжка. Групе дапамагала і дапамагае зараз  трэццякурсніца, студэнтка-куратар Маша. Яна нам і пра сваю практыку расказвае, і канспектамі дзеліцца. Разам з намі затрымлівалася да позняга вечара і калі рэпеціравалі нумар да Дня першакурсніка. На кожнай рэпетыцыі ў нас з’яўляліся новыя ідэі, мы мянялі галоўных герояў, праводзілі ўнутры групы кастынгі. Жадалі заваяваць перамогу. Тытул пераможцаў — гэта, несумненна, добра. Але прываблівала нас крыху іншае: разам з дыпломам групе-пераможцы па прадмеце антычная літаратура выстаўляюцца дзясяткі. Антычная літаратура, ці, карацей кажучы, антычка — гэта самы сур’ёзны, самы абмяркоўваемы прадмет у першакурсні-каў. Чаго толькі “Іліяда” з “Адысеяй” вартыя! Ужо ведаем Сафокла, можам адрозніць “Медэю” Еўрыпіда і Сенэкі. І разам з тым, антычка — гэта самы цяжкі прадмет. Ведаць усё неабходна дасканала, бо трошкі расслабіўся, не адказаў — і атрымаў дадатковае пытанне на сесіі. Думаю, вы ўявілі сабе наша імкненне да перамогі.

І вось настаў той доўгачаканы момант, правесці ў інстытуце больш за дванаццаць гадзін разам — гэта, я вам хачу сказаць, аб’ядноўвае.

Мы выступалі першымі. Шмат чаго не атрымалася: па чыёйсьці памылцы быў уключаны не той відэаролік, не сказалі ўступных слоў. Позна ўжо нешта выпраўляць… Не атрымалі мы сваіх доўгачаканых дзясятак, перамагла група спецыяльнасці літаратурная работа і рэдагаванне. Спачатку вельмі засмуцілася, але ўжо цяпер, калі прайшоў час,смела магу сказаць, што Дзень першакурсніка нас аб’яднаў, зрабіў на самай справе групай, калектывам. Лекцыі скончыліся, пачаліся семінарскія заняткі. І на іх мы падтрымліваем адзін аднаго, выручаем, калі гэта патрэбна, разам ходзім у тэатры на спектаклі, вы ўжо, напэўна, здагадаліся — антычнай тэматыкі, прымалі ўдзел у здымках перадач “Форум” і “Саюз”.

Маё студэнцкае жыццё нельга параўнаць са школьным.  Я зацікавілася (бабуля зусім не ўхваляе) каратэ. У гэтую нядзелю чакаюць першыя спаборніцтвы, трэнер кажа, што да снежня атрымаю жоўты пояс. Выкладчыкі называюць мяне на вы, за вечар магу цяпер прачытаць некалькі кніг і нават не класціся спаць, бо баюся ўсё не паспець. Тут у мяне з’явілі-ся сапраўдныя сябры, я адчула інтэрнацкі дух — можам паўночы смяяцца, а тады наракаць, што ноч такая кароткая.

Яшчэ за гэты кароткі час я палюбіла Мінск з яго яркімі ліхтарамі, шырокімі праспектамі і маленькімі ціхімі вулачкамі, якія яшчэ дзе-нідзе трапляюцца. Калі выпадае такая магчымасць, то прашу мінчан прагуляцца са мной — і, ведаеце, мы разам адкрываем Мінск: яны для себя тое,чаго не заўважалі дагэтуль, а я тое, чаго не бачыла ніколі. Я ўпэўнена ў тым, што выбрала правільны шлях.

Пасля Дня першакурсніка ў адной з сацыяльных сетак я  апублікавала запіс: “Именно сегодня я испытала то чувство, которого  очень ждала. Знаете, когда долго-долго чего-то хочешь, а потом оно случается, и ты не веришь. Так вот, сегодня утром я открывала дверь института, стояла на сцене, потом мы ждали результатов голосования… И, наверное, сейчас я смогу искренне сказать, как я рада тому, что поступила в ИЖ”.

С. СМЫК,
студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +7 (from 7 votes)
С. Смык: Я студэнтка! І гэта гучыць горда, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене