Дзякуй вам, людзі нялёгкай і высакароднай працы

19 ноября 2013 20:06

Напэўна, ніводнае з прафесійных святаў не адзначаецца так маштабна і ўрачыста. Можа быць, таму, што для кожнага з нас, нават для жыхароў гарадской мясцовасці, вёска і сялянская праца блізкія і знаёмыя: у кожнага гараджаніна ці бацькі жывуць у сельскай мясцовасці, ці ўласная дача ёсць. А можа быць, існуе і нейкая іншая прычына, якая ляжыць глыбока ў свядомасці кожнага чалавека, — успрыманне працы хлебароба як найбольш важнай для існавання ўсяго чалавецтва.

— Я лічу, што гэтае свята — самае выдатнае з усіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай рэспубліцы. І я заўсёды параўноўваю Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з двума вялікімі святамі — Днём Перамогі і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, — сказаў, віншуючы ўсіх прысутных, старшыня райвыканкама Гарнак А. С.

У актавай зале Коханаўскага гарпасялковага Дома культуры сабраліся, каб прыняць віншаванні і заслужаныя ўзнагароды, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, перадавікі сельгасвытворчасці, прадстаўнікі прадпрыемстваў, якія займаюцца перапрацоўкаю сельгаспрадукцыі. Прымалі ўдзел ва ўрачыстасці і штогадовыя ганаровыя госці — Героі Сацыялістычнай працы Лідзія Навумава і Лідзія Сіроткіна.

— Што можа быць больш важным, больш ганаровым, больш адказным, чым вырошчваць хлеб? — задаў кіраўнік раёна рытарычнае пытанне. — Нават навукова вызначана, што адзін працаўнік сельскай гаспадаркі дае восем працоўных месцаў у прамысловасці, пачынаючы ад вырабу прадуктаў харчавання і заканчваючы лёгкаю прамысловасцю (пашыў адзення і г. д.).

Гэты сельскагаспадарчы год аказаўся няпростым (хаця, як вядома, сялянскае жыццё ніколі не было простым і бесклапотным), тым не менш вынікі, дасягнутыя нашымі працаўнікамі, дастойныя, і таму з поўным правам яны адзначылі сваё прафесійнае свята і атрымалі ўзнагароды. Першае месца за высокія паказчыкі ў вырошчванні збожжа прысуджана кансерваваму заводу, другое — ААТ “Друцк-Агра”, трэцяе — ААТ “Слаўнае”. У нарыхтоўцы кармоў лідарамі прызнаны райаграсэрвіс (першае месца), ААТ “Камсамольская праўда” (другое), ААТ “Слаўнае (трэцяе). Найбольшых поспехаў у вытворчасці малака дасягнула ААТ “Каралькі”, на другім месцы УП “Надзёжына”, на трэцім “Камсамольская праўда”. Перадавыя пазіцыі ў вытворчасці мяса занялі УП “Надзёжына”, ААТ “Слаўнае” і “Каралькі”.

Гучалі словы ўдзячнасці і віншаванняў, юныя і  дарослыя артысты —  удзельнікі мастацкай самадзейнасці дарылі лю-дзям нялёгкай і высакароднай працы канцэртныя нумары, а па зале тым часам ішоў, перадаваўся з рук у рукі каравай, урачыста вынесены на сцэну на ручніку ў самым пачатку мерапрыемства. І кожны частаваўся ім, нібыта здзяйсняючы важны, поўны глыбокага сэнсу абрад, дакранаўся да вынікаў сваёй працы, спажываў дар зямлі, якім яна аддзячыла людзям за штодзённы нястомны клопат.

У. МІХАЙЛАЎ.

Фотоотчет о празднике

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене