Лесавозы разбілі гарадскую дарогу

20 ноября 2013 16:39

Аб тым, каб праехаць па вуліцы Заслонава ў Талачыне на легкавой машыне, няма чаго і думаць, і пешшу хадзіць тут, мякка кажучы, не вельмі зручна, асабліва ў цёмны час сутак. Паралельна вуліцы ляжыць чыгунка, а да яе пад’язджаюць гружоныя лесавозы – гэта і стала прычынаю нездавальняючага, проста недапушчальнага стану дарогі.

У першай палове лістапада прадпрыемствам “Талачын-камунальнік” на адрас лясгаса накіраваны ліст з паведамленнем аб тым, што дарога не прызначана для руху вялікагрузных транспартных сродкаў, і з патрабаваннем тэрмінова прывесці яе ў належны стан. Акрамя таго, у лісце агавораны ўмовы ўзнаўлення руху вялікагрузных машын па вуліцы Заслонава: для гэтага лясгасу прапанавана спачатку пабудаваць участак дарогі, па якім неабходна ездзіць лесавозам, у адпаведнасці з патрабаваннямі дарожнага будаўніцтва.

18 лістапада, калі зроблены фотаздымак, нічога для аднаўлення дарогі, як відаць, зроблена не было. Зразумела, гэтае балота і ўсе гэтыя канавы ды ямы адным махам цяпер не ліквідуеш, не асушыш і не выраўняеш, але навошта было даводзіць да такога стану? Чаму было не прыняць меры раней – падсыпаць, прагрэйдзіраваць, калі ўсё знаходзілася яшчэ не ў такім гаротным стане?

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене