Вандроўка па родным краі

22 ноября 2013 9:01

Урок грамадскасці з вучнямі 10 класа Талачынскай сярэдняй школы №1 праведзены работнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

З гісторыяй старажытнага Друцка пазнаёміла дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Ірына Пікулік. Бібліятэкары Таццяна Пабяржына і Алена Манькоўская расказалі пра слаўнае мінулае і сучаснае жыццё Талачына, якому ў гэтым годзе спаўняецца 580 гадоў. Што пачытаць пра мінулае талачынскага краю, парэкамендавала вучням бібліёграф Ірына Труханёнак, прэзентуючы кніжную выставу “Зямля, адкуль мы родам”.

Любоўю да роднай зямлі прасякнута кожнае слова вершаў мясцовых паэтаў Яўгена Дарафеева, Віктара Бірукова, Алеся Мазура, Тамары Кушалевіч і Міхаіла Татарановіча, з якімі выступілі вучні.

Не пакінуў нікога абыякавым і відэафільм “Спрадвечная талака” з цыклу “Зямля беларуская”. У ім адлюстраваны памяць аб продках і іх слаўных справах, сучасныя будні жыхароў Талачыншчыны.

Такія мерапрыемствы выхоўваюць у моладзі гонар за сваю “малую радзіму”, за баявы і працоўны гераізм продкаў, дапамагаюць усведамляць сваю ролю ў сучаснасці і будучыні роднага краю.

М. ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год исторической памяти

Дожинки-2022

Партизаны Толочинщины

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

ЧТУП “РОУЗТОРГ”

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram