Не бяднее талентамі Талачыншчына

22 ноября 2013 12:55

Традыцыйнае фальклорнае свята “Скарбы роднага краю” адбылося ў Дзімітраўскім сельскім Доме культуры аграгарадка Заднева. На свята прыехалі самадзейныя артысты з усіх куткоў раёна — прадстаўнікі 13-ці сельскіх клубаў і Дамоў культуры, у якіх шмат увагі надаецца адраджэнню і зберажэнню нацыянальнай культуры і самасвядомасці. Важнае месца ў гэтай справе належыць фальклору.

З прывітальным словам да ўсіх удзельнікаў звярнуўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валерый Зайцаў. Ён адзначыў, што мы сабраліся для таго, каб здзейсніць своеасаблівае падарожжа па народных святах і абрадах беларускага народнага календара, паслухаць чароўныя старадаўнія спевы, якія з веку ў век спявалі нашы продкі і ў час радасці, і ў час жалобы, старанна зберагалі і перадавалі з пакалення ў пакаленне.
Праграму свята адкрыў каляднымі віншаваннямі дзіцячы фальклорны калектыў Усвіж-Букскага ПДК. Шчыра і непасрэдна ён пастараўся паказаць на сцэне, як святкуюць беларусы адно з самых любімых і самабытных святаў. Дарэчы, гэты дзіцячы калектыў прымае ўдзел у фальклорным свяце кожны год і кожны год рыхтуе новы абрад, новыя народныя песні. Вялікая заслуга ў існаванні і развіцці калектыву належыць яго кіраўніку Людміле Літвяковай.
Прыцягнула ўвагу гледачоў выступленне фальклорнага калектыву Гаршчэўшчынскага сельскага клуба, які з вялікім густам выканаў беларускія народныя песні “Зялёная вішня”, “А зязюля ўсё куе”.

Вялікдзень з’яўляецца самым значным і ўрачыстым народным святам, якое адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. Вельмі непасрэдна і хораша з фрагментамі святкавання Вялікадня выступілі юныя артысты — удзельнікі дзіцячых фальклорных гуртоў Высокагарадзецкага сельскага клуба і Слаўнаўскага сельскага Дома культуры.

У захапленні былі гледачы ад выступлення аўтэнтычнага фальклорнага калектыву Рамашкаўскага клуба-бібліятэкі “Супружанкі”. Самадзейныя спявачкі, сярод якіх вядучую ролю выконвае Раіса Ўласаўна Масалкова, непаўторна выканалі старажытныя вясельныя песні “А мы ехалі логам”, “Не год, не два расцілі” і “Дзякуй, сваток”. З самабытнымі народнымі песнямі калектыў выступае не толькі ў сваім клубе, а часта выязджае з канцэртамі і прымае ўдзел у святах вёсак, раённых мерапрыемствах.

Дэбютным стала выступленне дзіцячага фальклорнага калектыву Азерацкага СДК, які з захапленнем і шчырасцю паказаў гледачам фрагмент абраду “Провады русалак”. Трэба было бачыць, як непасрэдна і праўдзіва выконвалі юныя артысткі свае абрадавыя ролі, як стараліся пераўвасабляцца ў казачных персанажаў, раскрываць іх характары і месца ў абрадзе.

Шчыра сустракалі гледачы выступленне фальклорнага калектыву “Суседачкі” Звяняцкага СДК (выканаў народныя песні “Ехалі казакі” і “Шумяць вербы”), нікога не пакінула абыякавым выступленне акампаніятара Серкавіцкага СДК Валерыя Галубкова (выканаў на гармоніку найгрышы на тэмы беларускіх народных танцаў), парадавала ўсіх прысутных выканаўца прыпевак з Валосаўскага сельскага клуба Ганна Буднік. Пявунню з Валосава на сцэне змяніў фальклорны калектыў Серкавіцкага СДК з песнямі “Цячэ вада” і “Дождж ідзе”.

Адкрыцём фальклорнага свята стала выступленне гурта з Воўкавіцкага сельскага клуба, які ўпершыню прыняў удзел у яго праграме. Самадзейныя артысткі вельмі хваляваліся, але на сцэне паказалі сябе з самага лепшага боку і цудоўна выканалі дзве беларускія народныя песні: “Калі б я знала” і “Па грыбы”.
Як заўжды, арыгінальную праграму прывёз на свята народны фальклорны калектыў “Суседзі” Аболецкага Дома фальклору. Яго ўдзельнікі пад кіраўніцтвам Ганны Падбельскай паказалі на сцэне адноўлены абрад “Аболецкая талака”, заснаваны на мясцовых традыцыях. Ён уключае ў сябе не толькі побытавыя дзеянні па дапамозе ў малацьбе зерня, але і выкананне спадарожных абраду песень і танцаў (у час адпачынку).

Закранулі людскія сэрцы народныя песні ў выкананні фальклорнага калектыву “Жывіца” Варанцэвіцкага СДК. Пранікнёна, задушэўна прагучалі беларускія народныя песні “Ой, лятала сіза паванька” і “Вяцёр вее”. З кожным годам расце, адточваецца выканаўчае майстэрства самадзейных артыстак. Спявачкі выступаюць не толькі ў сваім клубе, а выязджаюць у суседнія вёскі, прымаюць  удзел у мерапрыемствах у рамках “Славянскага базару ў Віцебску”, у раённых святах і кірмашах. Пад кіраўніцтвам Ніны Хмялёвай удзельнікі калектыву адрадзілі і падрыхтавалі практычна ўсе абрады гадавога каляндарнага кола святаў і сямейна-бытавой абраднасці. З наступнага года фальклорны калектыў пачынае падрыхтоўку праграмы, з якой ў 2015 годзе будзе прадстаўляцца на прысваенне звання народнага.

Па традыцыі апошнімі на гэтым свяце выступілі гаспадары — фальклорны гурт Дзімітраўскага СДК (кіраўнік Нэля Ермаловіч). Яго ўдзельнікі падрыхтавалі сямейны абрад “А ў нас сёння хрэсьбінкі”, падчас якога спявалі народныя хрэсьбінныя і радзінныя песні, танцавалі народныя танцы. Абрад падрыхтаваны на мясцовым матэрыяле, у ім выконваюцца песні, запісаныя ад мясцовых захавальнікаў песеннай спадчыны.

Выступленні ўсіх калектываў вельмі спадабаліся гледачам, якіх, праўда, было няшмат у вялізнай зале мясцовага Дома культуры.

Свята прайшло ўдала — і паказала, што народная творчасць жыве і будзе жыць, што багатая наша Талачыншчына на таленты.

М. ЕРАШОЎ,
вядучы спецыяліст па фальклоры РМЦ НТ і КАР
аддзела ідэалагічнайработы, культуры і па справах моладзі
Талачынскага райвыканкама.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 8.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Не бяднее талентамі Талачыншчына, 8.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене