Дом падмывае вада

25 ноября 2013 17:03

З 2010 года працягваецца перапіска жыхароў дома па вуліцы Лузгіна,4 і талачынскага жыллёва-камунальнага прадпрыемства.

Рэльеф мясцовасці тут такі, што з завулка Пушкіна да дома сцякае дажджавая вада (разам з пяском і граззю). “…Прынята рашэнне ўключыць дваровыя тэрыторыі жылых дамоў па вуліцы Лузгіна ў абласную праграму “Двары” на 2011 год”, – гаворыцца ў лісце камунгаса ад 30.12.2010. А праз год, у лісце ад 27.12.2011, паведамляецца аб падаўжэнні тэрміну кантролю па пытанні добраўпарадкавання дваровых тэрыторый да 30.12.2012. “…У сувязі з адсутнасцю фінансавання ў 2011 годзе кантроль па гэтым пытанні падоўжаны. Сваіх сродкаў на гэтыя мэты прадпрыемства не мае”, – такое тлумачэнне атрымалі жыхары. Прайшоў яшчэ год – і яшчэ адно тлумачэнне, амаль такое самае па змесце, толькі з іншымі датамі: “…Дваровыя тэрыторыі жылых дамоў па вуліцы Лузгіна былі ўключаны ў праграму “Двары” на 2012 год, але работы не выкананы ў сувязі з адсутнасцю фінансавання з мясцовага бюджэту. Сваіх сродкаў на гэтыя мэты прадпрыемства не мае”, – паведміў жыхарам камунгас. І гэтым разам тэрмін кантролю быў падоўжаны да 31.12.2013.

У хуткім часе гэтая дата ўжо настане. Якую ж карціну мы бачым сёння ў двары праблемнага дома? Напэўна, тую самую, што год і два таму, калі толькі не горшую, бо вада з цягам часу, як вядома, і камень падточвае. А менавіта гэта і адбываецца з домам: у падвалах сыра, падчас моцнага дажджу стаіць вада, якая збіраецца на газонах і прасочваецца паміж сцяною дома і адмосткамі. Дарэчы, спрыяе гэтаму не толькі рэльеф, а яшчэ і чалавечы фактар – абыякавыя адносіны да праблемы з боку адказных службаў. Паглядзіце на фотаздымак: невядома куды дзеўся канец вадасцёкавай трубы, які адводзіць ваду ўбок, і цяпер яна льецца прама пад дом, прамыўшы шчыліну паміж плітамі. Няма грошай? Можна зразумець, калі гаворка ідзе пра капітальны рамонт, але прычапіць кавалак бляхі і кінуць жменю раствору ў дзірку трэба было ўжо даўно. Калі ж не прыняць меры своечасова, то пазней давядзецца ўкласці яшчэ больш сродкаў, ліквідуючы яшчэ больш сур’ёзныя наступствы паступовага разбурэння дома.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене