Нафтабаза ў Азерцах будзе ліквідаваная
На наступны год запланаваны пачатак ліквідацыі нафтабазы ў Азерцах. Паводле папярэдняй інфармацыі, аб’ект будзе ліквідаваны поўнасцю, зямля рэкультываваная і перададзеная раёну, а запраўка застанецца (у цяперашні момант вядзецца яе рэканструкцыя).
Такое мерапрыемства, несумненна, палепшыць экалагічную сітуацыю, бо месца захоўвання нафтапрадуктаў, якім бы яно ні было дасканалым і абароненым з тэхнічнага пункту гледжання, захаванню чысціні навакольнага асяроддзя не спрыяе.