Неабходна мабілізаваць сілы для своечасовага і якаснага рамонту тэхнікі

3 декабря 2013 14:52

Рамонт тэхнікі ў сельгаспрадпрыемствах у гэтыя дні павінен ісці поўным ходам: час палявых работ мінуў, трактары задзейнічаныя толькі на раздачы кармоў і вывазцы арганікі — і механізатары могуць заняцца тэхабслугоўваннем сваіх машын, пошукам і выпраўленнем няспраўнасцей.

Як ідуць гэтыя справы ў ААТ “Звянячы”, мы пацікавіліся ў канцы мінулага тыдня, 29 лістапада.

У арачніку акуратна выстраіліся ў рад камбайны. Тут жа стаіць некалькі трактароў, некаторыя з іх разабраныя.

— Вось з гэтага каробку знялі, у рамонт здалі, — расказвае загадчык мехмайстэрні Анатоль Манькоўскі, — а гэты пакуль што не чапаем, ён на гарантыі. Гарантыйшчыкаў выклікалі — паабяцалі прыехаць толькі праз два тыдні. Таксама з каробкаю ў ім нешта здарылася, задняя перадача знікла. Вось яшчэ адзін МТЗ разабраны, і пагрузчык пакуль што не на хаду.

Віды рамонту, якія можна правесці ўласнымі сіламі, механізатары выконваюць самастойна, наколькі дазваляюць гэта рабіць матэрыяльна-тэхнічная база і фінансавае становішча прадпрыемства.

Эканамічная сітуацыя ў сельскай гаспадарцы ў цяперашні час, вядома, складаная, таму набыццё запчастак і аплата рамонту даюцца нялёгка. І ўсё ж час, які яшчэ ёсць да вясны, неабходна пастарацца выкарыстаць як мага больш прадуктыўна — мабілізаваць усе сілы і арганізаваць працу такім чынам, каб паспець выканаць усе актуальныя задачы па прывядзенні машынна-трактарных паркаў гаспадарак у належны стан.

У. МІХАЙЛАЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене