Прычына перабояў з вулічным асвятленнем: кампетэнтны каментарый

6 декабря 2013 18:43

Апошнім часам жыхары райцэнтра скардзіліся на праблемы з вулічным асвятленнем: у розных частках горада, як на ўскраінах, так і ў цэнтры, не працавалі асобныя ліхтары, або, здаралася, заставаліся цёмнымі нават цэлыя вуліцы.

Напрыклад, 5 снежня жыхар вуліцы Савецкай паведаміў рэдакцыі, што ў канцы вуліцы не гараць два ліхтары (вечарам, калі сцямнела, журналіст выехаў на месца і пераканаўся ў гэтым, але ўжо назаўтра праблема была вырашана: электрыкі талачынскага камунгаса замянілі ў ліхтарах лямпы). Раней, 2 снежня, стала цёмна на вуліцы Піянерскай – ад музея да паварота на бібліятэку.

Каб высветліць прычыну перабояў з асвятленнем, мы звярнуліся да дырэктара ДП “Талачын-камунальнік” Хадневіча І. Г. і намесніка старшыні райвыканкама Арэха І. В.

– Ліхтары па горадзе ў асноўным спраўныя, а ў тых, якія не свецяць, патрэбна проста замяніць лямпы, – паведаміў Арэх І. В. – Толькі праблема была ў тым, што нам давялося задзейнічаць вышку камунгаса на будаўнічым аб’екце – на доме па вуліцы Леніна, 91А, каб хутчэй забяспечыць увод яго ў эксплуатацыю. У сувязі з гэтым камунальная служба не заўсёды мела магчымасць аператыўна рэагаваць на заяўкі грамадзян наконт вулічнага асвятлення. Цяпер вышка ўжо свабодная – і праблема асвятлення будзе вырашацца больш эфектыўна.

Аналагічнае тлумачэнне даў і дырэктар камунгаса, дадаўшы пры гэтым, што вышка была задзейнічана яшчэ і ў рамонце першай школы.

Па-рознаму, канечне, можна ўспрыняць такую сітуацыю: можна заняць пазіцыю “нічога не хачу ведаць, абавязаныя – выконвайце”, а можна і паставіцца з разуменнем, бо праблем жыццезабеспячэння ў нас нямала, а магчымасці для іх вырашэння абмежаваныя.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Прычына перабояў з вулічным асвятленнем: кампетэнтны каментарый ”

  1. Александр , 7 декабря 2013 , 9:12

    Народная примета:
    Если на ул. Пушкина появился гейзер, в том месте, где летом меняли теплотрассу, значит скоро дома по ул. Лузгина останутся без отопления.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)
  2. Александр , 7 декабря 2013 , 8:13

    Чтобы заменить лампочку нужна вышка??? А вертолет не нужен?
    Для этих целей всегда использовали когти.
    Кто хочет работать – ищет возможности, а кто не хочет – причину (народная мудрость).

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене