Коханаўскія паштальёны: ім рады ў кожнай хаце

10 декабря 2013 15:51

Коханаўскае аддзяленне паштовай сувязі абслугоўвае больш за пяць тысяч чалавек, якія пражываюць у гарадскім пасёлку Коханава і ў навакольных вёсках. Пад кіраўніцтвам начальніка аддзялення Алены Барысаўны Мацюшэўскай паспяхова працуюць тут шэсць паштальёнаў.

Сельскі паштальён — надзвычай запатрабаваная і неабходная прафесія. Той, хто працуе даўно, добра вывучыў патрэбы і густы жыхароў вёсак у перыядычных выданнях. Жанна Мотыль пражывае ў вёсцы Рэчкі, працуе паштальёнам чацвёрты год. Пасля закрыцця мясцовага аддзялення кожны дзень выязджае ў Коханава, каб атрымаць для аднавяскоўцаў іх любімыя газеты і часопісы і даставіць на спецыяльнай аўтамашыне. Чакаюць яе і ў маланаселеных вёсках Старое і Новае Рцішчава, Замосце, Барашы і Хаценічы, бо ў пэўныя дні яна прывозіць сюды  пенсію.

Паштальён Ірына Савік забяспечвае перыёдыкай Заазер’е і Галошава, а Анжэла Каранькова дастаўляе пошту ў вёскі Кругі, Шапчына, Праровіна, Пуські, Кувечына. Як адзначыла Алена Барысаўна, кожная з іх добра ведае сваю справу. Жыхары гэтых населеных пунктаў вельмі ўдзячныя сельскім паштальёнам за культурнае абслугоўванне. Акрамя таго яны прымаюць у людзей на даму  плацяжы за электраэнергію, тэлефон, нярэдка выконваюць просьбы пажылых лю-дзей прывезці лякарствы, тавары, прадукты харчавання.

Мікрараён Коханава і прыватны сектар  абслугоўваюць паштальёны Марына Антаневіч, Святлана Пацешкіна і Ірына Ракіцкая. Яны пастаянна вядуць работу сярод насельніцтва па своечасовай падпісцы на перыядычныя выданні, знаёмяць кліентаў з навінкамі перыёдыкі, адказваюць на цікавячыя іх пытанні.

Найбольшую колькасць газет і часопісаў, паведаміла Алена Барысаўна, выпісваюць людзі сталага ўзросту. Напрыклад, з задавальненнем выпісваюцца рэспубліканская газета “Советская Белоруссия”, абласная “Витебские вести”, амаль у кожнай хаце можна ўбачыць раённую газету “Наша Талачыншчына”. Карыстаюцца вялікім  попытам і часопісы “1000 советов”, “Домашний”, “Сваты”, “Незнайка” і іншыя.

А. СЕРАДА.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене