Ільнозавод аднавіў працу ў тры змены

19 декабря 2013 13:53

На Коханаўскім ільнозаводзе зноў удалося арганізаваць кругласутачную перапрацоўку трасты, у тры змены. Такая арганізацыя вытворчага працэсу тут даўно ўжо не прымянялася – з-за недахопу людзей і іншых цяжкасцей.

Трохзменны рэжым дзейнічае з 2 снежня. Набралі дадаткова новых людзей, прыцягнулі механізатараў – і такім чынам удалося загрузіць вытворчыя лініі поўнасцю. Хапае і сыравіны, на пачатак снежня запас складаў амаль 5000 тон, для Коханаўскага льнозавода гэтага хопіць на два гады бесперапыннай працы.

Збыт атрыманага льновалакна таксама ажыццяўляецца паспяхова, аператыўна, а значыць, праца ў тры змены – гэта шанц падцягнуцца, умацаваць слабыя месцы, якіх у дзейнасці завода пакуль што, на жаль, хапае (і, як вынік, праблемным пытаннем з’яўляецца нават выплата зарплаты).

Вясною, калі механізатары, задзейнічаныя ў перапрацоўцы, зоймуцца падрыхтоўкаю тэхнікі і палявымі работамі, праца ў тры змены зноў можа аказацца пад пытаннем. Хаця да гэтага часу яшчэ трэба дажыць, і тады будзе відаць, як што атрымаецца. Калі, напрыклад, збыт прадукцыі будзе прыносіць стабільны прыбытак, то нішто не перашкодзіць набраць яшчэ больш людзей, заахвоціўшы іх добрымі заробкамі. Хацелася б верыць, што менавіта так усё і будзе.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 2.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Ільнозавод аднавіў працу ў тры змены, 2.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене