У майстэрні творцы: не для сябе асабіста, а для нашчадкаў і роднай зямлі (+фота)

22 декабря 2013 11:20

З Анатолем Пасюціным знаёмы дзесьці з пачатку 80-х ужо мінулага веку. Тады ён рабіў у майстэрні аддзела культуры. Па роду дзейнасці прыходзілася звяртацца зрабіць каляндар да выбараў, напісаць той ці іншы заклік на кумачы. Сустракалі нас тут ветліва, з разуменнем. І так праз клопат агульны завязаліся прыязныя асабістыя адносіны і з ім, як блізкім па ўзросце, і з Віктарам Гарляковым, Іванам Тухто, Уладзімірам Чумачэнкам, крыху ведаў і кіраўніка майстэрні Віктара Дворнікава.

Менавіта апошні і заахвоціў, разгледзеўшы яго струнку, да творчасці Анатоля, стаў адным з яго першых настаўнікаў. Калі юнак паказаў яму некаторыя свае работы пачаткоўца, Віктар Іосіфавіч заўважыў адзінае: “Годятся…” І акрыліў, і ўзяў да сябе, на доўгія гады. Можа, дзякуючы гэтай чалавечай падтрымцы ён і адбыўся як мастак. Так, не атрымалася з вучобай, на трэцім курсе пакінуў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, усяго дабіваўся самавукам, але Анатоль Пасюцін стаў тым, кім яму было дадзена стаць самім Богам.

Гэтыя сцены для яго тое адзінае, чым ён жыве, што трымае яго ў жыцці. Стварыўшы дзясяткі глыбокіх, кранаючых пачуццём і думкай, ідэяй, карцін, Анатоль аказаўся незапатрабаваным. Вось ужо на працягу некалькіх год нідзе не працуе. Так, для супакаення сумлення нешта абяцалі даць у мясцовай школе, калі ў райцэнтры закрываліся майстэрні, а потым, калі ўжо не назаляе, проста забыліся, што ёсць такі — і мастак, і чалавек, і педагог.

У чарговы раз я ўважліва выслухоўваў Анатоля Яўгенавіча і пераконваўся: талентам ва ўсе часы давалася і даецца цяжка. Яны застаюцца для грамадства незразумелымі. Так, у такім стане мог пацягнуцца б другі да чаркі, упасці ў адчай, пачаць жыць бяздумна і бязладна, “закасіць” пад багему. Ды характар, сумленне, перакананні не дазволілі Анатолю гэтае зрабіць. Усё ж жыццё ён ішоў да сваёй мэты, не спакусіўся на салодкія прапановы пакінуць вёску, паехаць у горад, дзе адкрываюцца перспектывы. Бо ўнутраны голас падказваў: “Не трэба, ты тут нарадзіўся, гэта твая зямля — Зарэчча, Славені, зямля дзедаў-прадзедаў…”

Ад работы “Мой родны кут” немагчыма адарвацца. Адыдзешся на крок-другі да іншай, а зноў прыцягваюць быццам жывыя, сышоўшыя на палатно бярозкі ў інеі, крыніца, з якой бралі ваду ў лазню, рачулка, што працякае побач з хатамі аднавяскоўцаў, бялюткі снег і блакіт неба. На палатне не проста дарагі сэрцу зарэчанцаў куточак, а райскія мясціны. Не толькі прырода іх стварала, а свой подых на ўсім пакінулі і людзі. І яго бацькі, і суседзі.

— Вось, — ціхім голасам, няспешліва вядзе аповед Анатоль Яўгенавіч, — на карціне дом, дзе жыў Іван Анісімавіч Букланаў. Выдатным быў гаспадаром, пчаляром. Ён прыносіў мёд і частаваў ім. Такога мядовага водару я больш ніколі не ўдыхаў. Пэўна, і меданосы тады былі іншымі…

Застаўся і дом бацькоў, і бэз каля яго, які мастак перанёс (таксама з адметным водарам, водарам дзяцінства) на палатно. Заўважыў, што, калі б хто ўзяўся набыць дом, то аддаў бы яго зусім дзешава, абы толькі новы гаспадар узяў на сябе абавязак захаваць чысціню і прыгажосць вакол яго.

Яго пейзажы, а гэта выдатныя работы “Сакавік”, “Першы снег”, “Половодье”, “Сырыцы” і многія іншыя, захоўваюць тое, што было на гэтай зямлі яшчэ 20 — 30 год таму. Ён, як калісьці Напалеон Орда пераносіў на карціны старадаўнія замкі, перанёс прыгажосць пэўных мясцін прыроды, яе краявідаў, вуліц і дамоў, пабудоў. Калі б і сёння спатрэбілася іх узнавіць, то асновай паслужылі б пейзажы Анатоля Пасюціна. Кожны — гэта яго мастацкая знаходка. З аднаго боку, да болю знаёмы куточак, з другога, — укладзеная душа творцы. Спадчына такога ўзроўню — рэдкасная з’ява наогул. А мы воляю Божай маем яе ў сябе і не ведаем, як з ёю быць. А ёсць жа і ў мясцовай Славенскай сярэдняй школе краязнаўчы музей, і ў раёне, якія могуць расказаць пра такога мастака і такое мастацтва, а мы нічога не робім па яго набліжэнні да людзей, да чалавека. Выставы, якія праводзіліся раней, у тым ліку і персанальныя, многімі ўжо забытыя. Тым больш, што з’явіліся новыя работы і, безумоўна, з’явяцца яшчэ. Дзеля гэтага — захаваць і зберагчы ўсё, чым багатая родная зямля і яе людзі, і працуе Анатоль Пасюцін. Не за рубель, бо ён яшчэ нават і не на пенсіі, а за тое, каб мы не адракліся ад сваёй сціплай і адначасова бясцэннай спадчыны, імя якой — бацькаўшчына, родны край.

Пакідаючы майстэрню, яшчэ раз агледзеў работы “Славенскі пейзаж”, “Дубок”, эцюды “Зімовы вечар”, “Летні поўдзень”, “Паштовы тракт”… Падумалася нядобрае: каб не сталі яны здабыткам тых, хто ведае цану сапраўднаму мастацтву. Мы ж гэтае ўжо не раз праходзілі, таму і разлічваемся за недальнабачнасць і бяспамяцтва цяжка і пакутна.

В. БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
У майстэрні творцы: не для сябе асабіста, а для нашчадкаў і роднай зямлі (+фота), 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене