Жыхары Плоскага выказалі свае скаргі і пажаданні

24 декабря 2013 19:47

Адбылася сустрэча жыхароў Плоскага з кіраўніком Талачынскага сельвыканкама і прадстаўнікамі ДП “Талачын-камунальнік”. Грамадзяне, сабраўшыся ў будынку мясцовага клуба-бібліятэкі, абмеркавалі актуальныя для жыцця вёскі праблемы, сярод якіх, у прыватнасці, забеспячэнне вадой, дрывамі, вываз смецця, расчыстка дарог.

Найбольш горача абмяркоўвалася пытанне забеспячэння вадой, а дакладней – пытанне аплаты гэтых паслуг. Некаторыя жыхары незадаволеныя, што ім даводзіцца плаціць занадта вялікія сумы. Як высветлілася ў ходзе мерапрыемства, сумы гэтыя абумоўлены аб’ектыўнымі прычынамі: хтосьці не плаціў на працягу некалькіх месяцаў, таму і набегла шмат, у кагосьці ў доме прапісана больш чалавек, чым на самай справе жыве, у іншых увогуле вада праведзена ў двор (у такім выпадку калонка лічыцца не грамадскаю, а прыватнаю, і, калі яна не абсталявана лічыльнікам вады, то плата налічваецца па нявыгадным для грамадзян тарыфе, але тут нічога не зробіш, ніхто не перашкаджае ўстанавіць лічыльнік).

Тлумачэнні, якія даў па пытаннях забеспячэння вадой намеснік дырэктара ДП “Талачы-камунальнік” Нікалаенка А. А., былі зразуметы і прыняты ўсімі ўдзельнікамі сходу, ніхто не застаўся пры меркаванні, што яго правы парушаны. Праўда, некаторыя занялі пазіцыю пакрыўджаных, выказаўшы нараканні такога кшталту: “Во, напрыдумлялі законаў, усё супраць людзей!” Такая рэакцыя зразумелая: калі яшчэ ў савецкія часы чалавек за ўласныя сродкі праклаў трубы, урэзаўся ў водаправодную сетку (заўважце: усё гэта – самавольна або з маўклівай згоды некаторых службовых асоб) і шмат гадоў бескантрольна карыстаўся вадою, то цяпер развітвацца з гэтым здабыткам балюча. Але ж за ўсё трэба плаціць, і парадак у гэтай сферы неабходна наводзіць як мага хутчэй, каб не дапусціць марнатраўства ў выкарыстанні нашых агульнанацыянальных прыродных багаццяў. На сходзе было аб’яўлена, што ў студзені камунальнікі прыедуць у вёску, каб заключыць з жыхарамі дагаворы на водазабеспячэнне і вываз смецця.

Былі пастаўлены грамадзянамі і такія пытанні наконт працы ДП “Талачын-камунальнік”, якія вырашыць адразу, на месцы не атрымалася. Так, Нікалаенка А. А. паабяцаў у самай білжэйшай будучыні ўдакладніць спісы жыхароў вёскі (адносна некаторых запісаны толькі прозвішчы з ініцыяламі, што часам выклікае блытаніну), улічыць пажаданне людзей, каб у квітанцыі аб аплаце камунальных паслуг быў надрукаваны тэлефон, па якім можна звяртацца з пытаннямі ў разліковы цэнтр, пазначыў для сябе некаторыя іншыя праблемы.

Асобныя скаргі грамадзян узяў на заметку і старшыня сельвыканкама Закрыжэўскі Б. Г. (хоць і не ўсе яны знаходзяцца непасрэдна ў яго кампетэнцыі, але кіраўнік Савета не можа заставацца абыякавым да інтарэсаў насельніцтва падведамаснай тэрыторыі). Так, адна жанчына на працягу доўгага часу не можа трапіць у раённую паліклініку, перашкаджае гэтаму спалучэнне двух неспрыяльных фактараў: з аднаго боку – аддаленасць вёскі ад райцэнтра і з другога – праблема з заказам талона да ўрача па тэлефоне.

– Ужо каторы тыдзень пакутую з зубамі, усё няма і няма талонаў. З самай раніцы тэлефаную, а іх ужо няма. А мне ж яшчэ трэба паклапаціцца, як дабрацца да горада, у любы час не паедзеш, калі ўздумаецца.

Іншая ўдзельніца сходу паскардзілася, што ёй не хапае на зіму 4,9 кубаметра дроў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам выдзяляюцца па льготным кошце на адно домаўладанне (грамадзянін плаціць толькі 58000 рублёў за куб, астатняя сума даціруецца з бюджэту). Але ў гэтай сітуацыі нічым немагчыма дапамагчы, застаецца хіба што параіць лепш уцяпліць дом, бо і дроў, і брыкету можна купіць колькі заўгодна, але па льготным кошце – у абмежаванай колькасці.

Па выніках сходу можна зрабіць выснову, што ў цэлым праблемы, якія хвалююць жыхароў Плоскага, не такія ўжо цяжкія, усе яны вырашаюцца ў рабочым парадку. І падобныя сустрэчы, несумненна, спрыяюць больш хуткаму іх выяўленню і вырашэнню. Праўда, некаторым службам не перашкодзіла б працаваць больш уважліва і аператыўна, каб многія пытанні ўвогуле не ўзнікалі.

С. АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене