І каток, і сметнік, і каналізацыя — усё ў адным месцы

27 декабря 2013 12:06

На вуліцы Будаўнікоў і Шасейную (частка Талачына за трасаю Р19, у раёне аддзела па надзвычайных сітуацыях) мы выехалі 24 снежня па званку. Змест гэтага тэлефанавання, нягледзячы на эмацыянальнасць і шматслоўнасць абуранага субяседніка, можна перадаць коратка: у нас тут суцэльны каток, няма як прайсці, на кожным кроку рызыкуем паслізнуцца і паваліцца, і ніякіх мер ніхто не прымае. На жаль, падчас “экскурсіі” па вуліцах нам давялося не толькі пераканацца ў абгрунтаванасці гэтай скаргі, а ўбачыць і іншыя не вельмі прыемныя факты.

Пастаяўшы на адным месцы хвілін 10, заўважылі, што пешаходны рух тут даволі насычаны, людзей ходзіць шмат. Пры гэтым некаторыя, стараючыся не паваліцца, сунуцца паціху, расставіўшы шырэй ногі і развёўшы рукі, іншыя асцярожна перамяшчаюцца ўздоўж агароджаў, абапіраючыся на іх, а людзі, якія ідуць удваіх, трымаюцца адзін за другога.

Надвор’е, якое робіць дарогу такой неспыряльнай для пешаходаў (ды і аўтамабілістаў таксама), стаяла ўжо не першы дзень, але ніякіх слядоў падсыпкі на вуліцы заўважна не было. Затое кінулася ў вочы яшчэ адна цікавая акалічнасць – сметнік каля дома №3 на вуліцы Шасейнай.

Тут валяліся аўтамабільныя пакрышкі, анучы, бітая цэгла, папера, спружынны блок з нейкага матраца (ці то ад ложка, ці то ад аўтамабільнага сядзення)… Паспрабавалі высветліць у мясцовых жыхароў, каму належыць дом. Вызначыць гаспадароў дакладна не змаглі, даведаліся толькі, што ў апошні час там то жывуць нейкія кватаранты, то ўвогуле дом пустуе. Але ж гэта не значыць, што за створаны каля яго сметнік ніхто не павінен несці адказнасць. У горадзе ёсць некалькі ведамстваў, якія маюць паўнамоцтвы на ажыццяўленне кантролю ў гэтай сферы (падтрыманне парадку на зямлі, забеспячэнне здаровага навакольнага асяроддзя і г. д.), толькі штосьці вынікаў гэтага кантролю ў дадзеным выпадку яўна не відаць.

Больш за тое, нам давялося пачуць, што ёсць на гэтай вуліцы яшчэ адзін праблемны дом, які летам зарастае пустазеллем і ў выніку становіцца рассаднікам пустазелля на ўсё наваколле, а жыхары іншай сядзібы, мыючы адзенне, выліваюць ваду прама на вуліцу, чым ствараюць смурод і выклікаюць агіду ў прахожых.
Зарослую сядзібу мы ўбачылі на ўласныя вочы (выглядае яна, праўда, не так страшна, як тая, што са сметнікам), а вось факт вылівання вады на вуліцу, зразумела, патрабуе пацвярджэння: пакуль за руку не зловіш, абвінавачваць не маеш права. Тым не менш відавочна, што і камунальнай, і санітарна-эпідэміялагічнай, і экалагічнай службам тут ёсць чым пацікавіцца, і чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым лепш. Вінаватых у стварэнні антысанітарыі трэба знайсці і пакараць, а ўсім прахожым – гарантаваць бяспечнае перамяшчэнне ў любое надвор’е.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене