Вынікі года: няхай успамінаецца толькі добрае і ўсё будзе выдатна

31 декабря 2013 8:51

Аб тым, што год, з якім мы развітваемся, быў з эканамічнага пункту гледжання нялёгкім, не хочацца гаварыць. Не таму, што гэта горкая праўда, і не таму, што пазамінулы таксама быў не лягчэйшы, і нават не таму, што ў святочныя дні трэба гаварыць аб прыемным, а не сыпаць соль на раны. Проста любыя цяжкасці — гэта заканамерная з’ява, вынік, абумоўлены нейкімі прычынамі, цяжкая сітуацыя, з якой ёсць выйсце. І гэтае выйсце трэба шукаць. Цяжкасці — вечныя, ад іх ніколі нікуды не дзенешся, іх неабходна старацца пазбягаць, а калі не ўдалося пазбегнуць, то пераадольваць, успрымаючы як карысны ўрок на будучыню.

Нягледзячы ні на якія складанасці ў самых розных сферах жыцця, азірнуўшыся на мінулыя 12 месяцаў, можна адзначыць нямала станоўчых момантаў, якія сведчаць аб тым, што наша грамадства здольнае супрацьстаяць негатыўным тэндэнцыям і працягваць рух па шляху развіцця. Давайце прыгадаем наўздагад 5 падзей, якія парадавалі нас у 2013 годзе, першае, што прыйдзе на прамяць. Чаму 5? Гэта аптымальная колькасць: пералік не зойме шмат месца на газетнай старонцы, у той жа час гэта будзе не занадта мала, і ўвогуле лічба 5 асацыіруецца са словам “выдатна” (да пачатку 2000-х гадоў гэта была найвышэйшая адзнака ў навучальных установах). Такім чынам, прыемныя падзеі, здзяйсненні года, вынікі якіх мы можам адчуваць у штодзённым жыцці (на бытавым узроўні), або больш маштабныя і далёкія ад кожнага з нас асабіста, але ўсё ж не менш адметныя і актуальныя (у прамысловасці, эканоміцы).

НОВЫЯ КРАМЫ

У Талачыне з’явіліся два “Дабраномы”. Цеснавата, канечне, у іх, адпаведна і асартымент не такі, як у вялікіх гарадах, і кошты не вельмі ўражваюць, але крамы не пустуюць — і гэтым усё сказана, пакупнікі ахвотна наведваюць іх, а значыць, знаходзяць там задавальненне сваіх патрэб.

НОВАЯ ПАСЛУГА

Беларусбанк устанавіў на аўтазапраўцы ў Мураўнічах плацёжны тэрмінал самаабслугоўвання — для самастойнай аплаты паліва. Дзякуючы гэтаму тут можна заправіцца, не звяртаючыся да касіра: устаўляеш “пісталет” у бак, падыходзіш да тэрмінала, устаўляеш сваю банкаўскую картку (незалежна ад таго, якім банкам яна выпушчана), выбіраеш рэжым аплаты (сума грошай або колькасць літраў), аплачваеш.

Хутка і зручна, ніякіх паперак і праблем са здачаю, ніякага перасоўвання клавіятуры праз акенца касы (для ўводу пін-кода пры аплаце карткаю ў касіра).

НОВАЕ БУЛЬБАСХОВІШЧА

Гаворка, няцяжка здагадацца, пра кансервавы завод, на якім уведзена ў дзеянне другое бульбасховішча. Пра былыя праблемы з захоўваннем ураджаю цяпер можна забыць: на новых аб’ектах усё арганізавана рацыянальна, зручна і надзейна.

НОВАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ

У Коханаве на базе ліквідаванага прамысловага прадпрыемства заснавана новае, замежнае, сербска-славенскае. Займаецца пакуль што перапрацоўкаю драўніны, а ў перспектыве можа асвоіць выпуск дамоў з клеенага брусу і даць некалькі соцень працоўных месцаў. Пакуль што колькасць людзей абмяжоўваецца параю дзясяткаў, але ўжо на пачатку снежня вялася падрыхтоўчая работа для адкрыцця яшчэ аднаго цэха.

АДНАЎЛЕННЕ СТАРОЙ ВЫТВОРЧАСЦІ

Дакладней будзе сказаць — аднаўленне старога спосабу вытворчасці, ад якога часова вымушаны былі адмовіцца з-за недахопу людзей. На Коханаўскім ільнозаводзе ўдалося вярнуцца да кругласутачнай перапрацоўкі трасты, што дазваляе прадпрыемству атрымліваць большую выручку.

*  *  *

Словы “новы” і “аднаўленне”, ужытыя ў падзагалоўках, сведчаць аб тым, што жыццё не стаіць на месцы, што яно поўнае не толькі праблем, але і перспектыў. Зразумела, у кожнага чалавека прыемныя падзеі, якія сталі падставаю для радасці, будуць свае, і будзе іх зусім не 5, а, хочацца верыць, значна больш. Няхай жа ўспамінаецца толькі добрае і ўсё будзе выдатна, на 5 балаў (ці на 10, калі ісці ў нагу з часам, а не з настальгіяй).

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2013
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене