Зіхоткія агні культурнай установы

1 февраля 2014 14:02

Цікавым, насычаным рознымі падзеямі жыццём прыцягвае людзей Дом культуры ў аграгарадку Заднева. Цёплую, сардэчную атмасферу ствараюць не толькі добрыя ўмовы для сустрэч, але і патрэбнасць сабрацца, параіцца, прапанаваць правесці мерапрыемства, якое хвалюе, на якое ў сяльчан добры, душэўны водгук.

Па традыцыі 14 студзеня правялі калядаванне. Зазірнулі ў хаты, праспявалі гаспадарам песні, падзякавалі за пачастунак, пажадалі дабрабыту, плёну ў працы.

— Сёння вельмі важна для нас, — гаворыць дырэктар установы Нэлі Яўгенаўна Ермаловіч (на здымку), — зберагчы, захаваць той багаты скарб народнай каляндарнай паэзіі, якім па духоўнай спадчыне ад сваіх матуль і бабуль валодаюць жыхары практычна ў кожнай нашай вёсцы. Нядаўна на базе нашага Дома культуры праходзіла раённае свята фальклору. Наша фальклорная група паказвала на ім абрад “Хрэсьбінкі”, які поўнасцю быў заснаваны на мясцовым матэрыяле. Літаральна да драбніц, як хрэсьбіны праводзілі нашы продкі, распавяла, і вельмі цікава, з глыбокім веданнем розных правілаў, адценняў абраду Надзея Лявонаўна Лісоўская. Ёй зараз 83 гады, а ў памяці ўтрымлівае змест розных абрадаў. Каб усё занатаваць, спатрэбіцца шмат часу, гэтым мы зараз і займаемся.

Такім жа неардынарным чалавекам у веданні вуснай народнай творчасці з’яўляецца і жыхарка вескі Рыжычы Ірына Архіпаўна Маханёк. Ёй 85 год, ведае мноства прыпевак, і мова яе напеўная, яркая, гаваркая.

Людзі ва ўзросце актыўныя, не адстаюць ад жыцця, умеюць працаваць і адпачываць. У вызначаны для рэпетыцый час ніколі не спазняюцца, заўжды ў добрым настроі. З імі лёгка вырашаць самую няпростую праблему. На жаль, моладзь не ідзе да нас. Атрымліваюць жыллё, яго было пабудавана ў апошнія гады шмат, а потым, перачакаўшы, знаходзяць сабе работу ў іншым месцы і з’язджаюць з вёскі. У чымсьці і іх можна зразумець, бо няма ўжо, хоць у нас і аграгарадок, той вытворчасці, сацыяльна-культурных аб’ектаў, дзе былі б патрэбныя іх рукі…

Але адседжвацца работнікі культуры не збіраюцца. Не ўдалося летась, як планавалася, завяршыць работы па аднаўленні экспазіцыі музея працоўнай славы сельгаспрадпрыемства, і цяпер разлічваюць за зіму падагнаць усе незавершаныя справы, каб да выхаду ў поле адчыніў свае дзверы і музей. Як усё прывесці да ладу — прыкладна ўяўляюць. Тут і ўласная фантазія дапамагае, і парады спецыялістаў, таго ж Мікалая Ярашова, спецыяліста метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, які стаяў ля многіх пачаткаў дзейнасці Дзімітраўскага сельскага Дома культуры. На даны перыяд гатовы аказваць усю неабходную дапамогу і сапраўдны талент у аднаўленні ці стварэнні побытавых і гаспадарчых рэчаў розных часоў жыцця нашых продкаў Мікалай Антонавіч Салапонаў.

Ды, уласна, і наспела ўжо, каб сельскі Дом культуры ў аграгарадку Заднева, дзе такія багатыя традыцыі культурнага жыцця, выдатныя ўмовы для працы, падняўся на той узровень работы, які сёння патрэбны сучаснаму чалавеку, каб звязаць непарыўнае між мінулым і цяперашнім, каб багатая духоўная спадчына, якая складвалася стагоддзямі, прыносіла свой плён у вырашэнні многіх праблем, з якімі так выдатна спраўляліся нашы дзяды-прадзеды.

В. БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене