Імкненне да спасціжэння тэхнікі прывяло юнакоў у сцены коханаўскага ліцэя

7 февраля 2014 12:52

Аляксандр Жураўлёў, Максім Ругаль і Яўген Навумаў за лепшыя вынікі ў вучобе, спорце і грамадска-карысных справах занесеныя на Дошку гонару ліцэя.

Займаюцца трэці год і сёлета заканчваюць прафесіянальна-тэхнічную ўстанову. Наперадзе іх чакаюць заключная практыка ў сельгаспрадпрыемствах і атрыманне дыпломаў аб набытых спецыяльнасцях.

Юнакі задаволеныя. Усё, аб чым марылі, планы, якія выстройвалі, збылося. За тры гады вучобы засвоілі дасканала складаную і самую сучасную сельскагаспадарчую тэхніку, машыны, да ўсяго атрымаюць атэстаты аб заканчэнні сярэдняй школы. Могуць рабіць на ўсіх трактарах, акрамя гусенічных, таксама вадзіцелем аўтамабіля і слесарам па рамонце сельскагаспадарчых машын.

Заканчвалі хлопцы школы ў розных раёнах, нават абласцях. Аляксандр — у Жукневе, Максім — у Мінску, Яўген — у Аршанскім раёне. А імкненне да спасціжэння тэхнікі, юнацкая рамантыка навучыцца кіраваць аўтамабілем прывялі іх у сцены Коханаўскага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Але не толькі гэтае аб’яднала і пасябравала хлопцаў. Агульнымі аказаліся ў іх інтарэсы да агульнаадукацыйных і спецыяльных прадметаў, захапленне спортам, у прыватнасці, рускімі шашкамі, у турніры па якіх яны сталі пераможцамі сярод ліцэістаў. А яшчэ яны вырашылі разам прадоўжыць вучобу ў Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы.

— Не шкадуем, — гаварылі ў адзін голас, — што пасля школы звязалі сваю далейшую вучобу з ліцэем у Коханаве. Падабаецца, што тэарэтычная падрыхтоўка дапаўняецца такім жа высокім узроўнем лабараторна-практычных заняткаў і вытворчага навучання. Толькі вучыся, займайся. Пасля атрымання спецыяльнасці ёсць жаданне паспрабаваць сябе менавіта ў сельгасвытворчасці. Так, там свае складанасці, свае праблемы, мы гэтае ведаем. Як ведаем і тое, што сялу вельмі патрэбныя нашыя рукі, дэфіцыт якіх востра адчуваецца ўжо сёння. Трэба абавязкова папрацаваць на сяле, дзеля гэтага мы і прыйшлі сюды, каб атрымаць веды, уменні, а потым паспрабаваць, на што мы здольныя ў працы…

Цікавая, змястоўная аказалася гутарка з ліцэістамі. Падкупілі іх шчырасць і характэрнае для маладых жаданне падзяліцца сваімі поглядамі на жыццё і планамі. І яны ўжо сур’ёзныя, прадуманыя і ўзважаныя, у якіх ёсць месца галоўнаму — стваральнай працы, любові да зямлі, якая родзіць хлеб і трымае нашае  жыццё, юнакі ўдзячныя лёсу, што атрымалі рабочую прафесію і будуць прадаўжаць удасканальваць свае веды далей.

В. БІРУКОЎ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Імкненне да спасціжэння тэхнікі прывяло юнакоў у сцены коханаўскага ліцэя, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене