Талачынскія трушчобы: завулак, у якім забуксавала пажарная машына

12 февраля 2014 11:35

Жыхары першага завулка Заслонава (станцыя Талачын) расказваюць, што калі стваралі кааператыў па газіфікацыі, то назвалі яго “Трушчобы”. Дакументы дайшлі да Віцебска, але там, на абласным узроўні, настаялі на тым, каб назву змяніць. Ды толькі ад замены аднаго слова на паперы парадак сам па сабе не навядзецца і ўмовы жыцця не палепшацца. Вось што мы ўбачылі і пачулі, калі 11 лютага па просьбе людзей наведалі іх завулак.

– Прыйдзе вясна – пачнуць хадзіць камісіі, прадпісанні даваць на навядзенне парадку, каб дошкі на вуліцы не ляжалі, каб абкошана ўсё было і гэтак далей. Я неяк высыпаў каля агароджы машыну пяску для раствору, тры кубы, прыбудову збіраўся рабіць, дык загадалі пясок у двор перакідаць, хоць я прасіў: пачакайце пару дзён, пачну будаваць – і гэтага пяску да канца тыдня не застанецца. Ну, добра, перанёс, на пару метраў тут з месца на месца ўсю кучу перакідаў. А цяпер паглядзіце на зараснікі побач з маім дваром: гадоў пяць таму тут згарэў дом, і да сённяшняга дня нікому справы няма да гэтага здзічэлага папялішча. Мой пясок дзень-другі паляжаць не мог, вочы камусьці рэзаў, а чаму за груд ламачча гарэлага і рассаднік пустазелля пасярод вуліцы ўжо некалькі гадоў ніхто не адказвае?

Дарэчы, людзі ўспамінаюць, што, калі гарэў гэты дом, то да яго не змагла даехаць, забуксавала адна з пажарных машын, каляіны тут былі да пояса. З таго часу дарога значна змянілася: жыхары сваімі сіламі (і ў супрацоўніцтве з камунальнай службаю) умацавалі яе шчэбенем.

На ўласныя сродкі зрабілі і водаправод – правялі трубы ў дамы, паставілі водаразборную калонку. Толькі на сённяшні дзень ад гэтага здабытку цывілізацыі людзі маюць не столькі карысці і радасці, колькі нерваў і галаўнога болю. Напор у кранах такі, што можна толькі набраць вады для прыгатавання ежы, пральную машыну не ўключыш. Калонка ж увогуле замерзла.

– Спачатку, калі толькі зрабілі водаправод, усё было добра, а пасля, наколькі мы ведаем, на свідравіне штосьці “паляцела”, адно памянялі на другое, абы-якое – і пачалося, з таго часу нам ужо надакучыла ў камунгас тэлефанаваць.

– Раніцаю, калі ўсе ваду паўключаюць, бывае, што хоць ты на працу нямытым ідзі. Або ў суседні завулак, за паўкіламетра, да калодзежа бяжы. Я малады – і то пакуль два вядры адтуль дацягну, дык рукі адарву, а ўявіце сабе, бабуля старая ў дваццаціградусны мароз несла вядро, паслізнулася і стаіць, плача, не ведае, ці то ёй да калодзежа вяртацца, каб зноў вады набраць, ці то з пустым вядром дадому ісці, бо сілы ўжо не хопіць.

Калодзеж – асобная размова. Калісьці ён быў і ў гэтым завулку, а цяпер на яго месцы куча пяску.

– Пробы бралі на аналіз, казалі, што дрэнная якасць вады, а пасля неяк прыязджаю на абед – ляжаць кольцы, з зямлі выцягнутыя, і самазвал пясок сыпле. Вось як праблему вырашылі, адным махам. Толькі нам цяпер думаць трэба, як летам агароды паліваць.

Грамадзян, з якімі мы гутарылі, ва ўтрыманстве і дармаедстве не абвінаваціш, яны не чакаюць, пакуль хтосьці прыйдзе і задаволіць усе іх патрэбы, а робяць тое, што могуць, самі: правялі ваду, умацавалі дарогу, падтрымліваюць парадак каля сваіх сядзіб. Але сутыкаюцца і з такімі праблемамі, якія ўласнымі сіламі вырашыць не здольныя, ды і не абавязаныя, бо паклапаціцца аб іх вырашэнні павінны адпаведныя службы.

С. АБРАМОВІЧ.

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 6.8/10 (4 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Талачынскія трушчобы: завулак, у якім забуксавала пажарная машына, 6.8 out of 10 based on 4 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене